https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пакупніцкая здольнасць беларускага экспарту ў студзені—маі 2014 года ў параўнанні з такім жа перыядам 2013 года паменшылася на 0,8%


Пра гэта паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.
Гэта абумоўлена, як адзначае Белстат, "неспрыяльнымі цэнавымі ўмовамі знешняга гандлю".

Памяншэнне ў студзені—маі 2014 года вартаснага аб`ёму экспарту тавараў абумоўлена падзеннем сярэдніх экспартных цэн, імпарту — як сярэдніх цэн, так і фізічных аб`ёмаў тавараў, якія ўвозяцца.

У параўнанні са студзенем—маем 2013 года сярэднія цэны экспарту знізіліся на 4,6%, імпарту — на 1,5%. Таварная маса экспарту павялічылася на 2,4%, імпарту — паменшылася на 5,4%.

Адбылося павелічэнне фізічных аб`ёмаў экспарту інвестыцыйных тавараў на 0,4%. Экспарт прамежкавых тавараў павялічыўся на 7,1%, у тым ліку энергетычных — знізіўся на 0,8%. Экспарт іншых прамежкавых тавараў павялічыўся на 16,6%.

Зніжэнне сярэдніх цэн экспарту назіралася ў групе інвестыцыйных тавараў на 6,3%, прамежкавых — на 5,9%, у тым ліку энергетычных — на 1,5%. Экспартныя цэны на спажывецкія тавары выраслі на 0,9%, але аб`ём знізіўся на 11,6%, у тым ліку на харчовыя адзначаны рост цэн на 4,2% і зніжэнне экспарту на 9,7%.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 25 ліпеня 2014
 
Дата публикации:25.07.2014
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:1216
 
Ключевые слова:
Статистика Экспорт
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме