https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


МВФ пагоршыў прагноз росту беларускай эканомікі


Міжнародны валютны фонд перагледзеў прагноз росту валавога ўнутранага прадукту Беларусі. Згодна з ліпеньскай ацэнкай фонду ў 2014 годзе ён складзе 0,9% супраць 1,6% па красавіцкай ацэнцы.
"Працягнецца павольны эканамічны рост і захаваюцца стойкія знешнія дысбалансы, аднак рызыкі высокія і змешчаныя ў бок пагаршэння", — гаворыцца ў паведамленні МВФ.

Эксперты фонду звяртаюць увагу, што попыт у Расіі, якая з`яўляецца асноўным рынкам збыту беларускіх тавараў, застанецца слабым, а ўнутраны попыт на беларускую прадукцыю запавольваецца.

Як паведамляў Белстат, у першым паўгоддзі прырост ВУП склаў 1,2%.

На думку экспертаў фонду, інфляцыя ў Беларусі сёлета складзе 16% (факт за першае паўгоддзе — 10,2%). Таксама на высокім узроўні яны ацэньваюць дэфіцыт бягучага рахунку плацежнага балансу краіны ў 2014 годзе — на ўзроўні 8,75% ВУП з-за "слабага знешняга попыту, нізкай канкурэнтаздольнасці, а таксама мер эканамічнай палітыкі, якая працягвае заставацца занадта мяккай".

У сувязі з гэтым фонд рэкамендаваў беларускім уладам "прыняць рашучыя меры", накіраваныя на паглыбленне рэформ, што дазволіць устараніць перашкоды "на шляху больш высокага і ўстойлівага росту".

Эксперты фонду выказваюць заклапочанасць, што ў Беларусі да апошняга часу назіраліся высокія тэмпы крэдытавання. На думку МВФ, рост заработнай платы павінен быць узгоднены з тэмпамі павышэння прадукцыйнасці працы, "каб пазбегнуць росту інфляцыі і аднавіць канкурэнтаздольнасць".

Акрамя таго, фонд рэкамендуе спыніць валютныя інтэрвенцыі і забяспечыць гнуткасць курсавой палітыкі, што садзейнічала б умацаванню канкурэнтаздольнасці беларускай прадукцыі на знешніх рынках.

Дзмітрый Заяц, БелаПАН
Мінск, 26 ліпеня 2014
 
Дата публикации:26.07.2014
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1025
 
Ключевые слова:
Валюта Финансы Инфляция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме