https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларусь у 2013 годзе накіравала на пагашэнне знешняга дзярждоўгу амаль $2 млрд


Дзяржаўны доўг Рэспублікі Беларусь на 1 студзеня 2014 года склаў Br154 трлн. і павялічыўся ў параўнанні з пачаткам 2013 года на Br25,3 трлн., або на 19,6 працэнта, паведамілі ў Міністэрстве фінансаў.
Знешні дзяржаўны доўг па стану на 1 студзеня 2014 года склаў $12,4 млрд., павялічыўшыся ў 2013 годзе на $433,1 млн., або на 3,6 працэнта (з улікам курсавых розніц).

У 2013 годзе прыцягнуты знешнія дзяржаўныя пазыкі на суму $2 млрд. 429,6 млн.: $880 млн. па крэдыту Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС; $533,3 млн. па крэдытах банкаў Кітая; $435,6 млн. па дзяржаўнаму экспартнаму крэдыту ўрада Расіі для будаўніцтва АЭС; $440 млн. па крэдыту Банка ЗГБ Расіі; $140,7 млн. па крэдытах Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця.

Пагашэнне знешняга дзяржаўнага доўгу ў 2013 годзе склала $1 млрд. 995,8 млн.: $1 млрд. 646,9 млн. - выкананне абавязацельстваў перад Міжнародным валютным фондам па крэдыту "стэнд-бай"; $150 млн. па крэдытах урада Расіі; $99,5 млн. па крэдыту Банка эканамічнага і сацыяльнага развіцця Венесуэлы; $87,2 млн. па крэдытах банкаў Кітая; $11,3 млн. па іншых знешніх дзяржаўных пазыках.

Унутраны дзяржаўны доўг па стану на 1 студзеня 2014 года склаў Br35,7 трлн., павялічыўшыся ў 2013 годзе на Br9,8 трлн, або на 38,1 працэнта (з улікам курсавых розніц).

На чыстай аснове ў 2013 годзе размешчана ўнутраных валютных дзяржаўных аблігацый для юрыдычных і фізічных асоб на суму $803,4 млн. Паступленні ад размяшчэння валютных дзяржаўных аблігацый для юрыдычных і фізічных асоб (без уліку аперацый па абмену) склалі $949,2 млн. (у тым ліку $841,5 млн. - для юрыдычных асоб і $107,7 млн. - для фізічных асоб). Пагашэнне валютных дзяржаўных аблігацый (без уліку аперацый па абмену) склала $145,8 млн. (у тым ліку $95,9 млн. - юрыдычным асобам і $49,9 млн. - фізічным асобам).

На чыстай аснове ў 2013 годзе размешчана ўнутраных дзяржаўных аблігацый для юрыдычных асоб, намініраваных у беларускіх рублях, на суму Br764,9 млрд. Паступленні ад размяшчэння (без уліку аперацый па абмену) склалі Br1 трлн. 600 млрд., пагашэнне аблігацый (без уліку аперацый па абмену) - Br835,1 млрд.

Такім чынам, прыцягнута знешніх і ўнутраных дзяржаўных пазык у свабодна канверсоўнай валюце на агульную суму $3 млрд. 378,8 млн., пагашана - $2 млрд. 141,6 млн.

27 студзеня 2014, Мінск
Ганна Кот - БЕЛТА
 
Дата публикации:27.01.2014
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:866
 
Ключевые слова:
Финансы Госдолг
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме