https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі цалкам задавальняе якасць айчыннай сельгастэхнікі


Пра гэта аведаміў першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Марыніч.
"Якасць тэхнікі, выпускаемай прамысловым комплексам рэспублікі, добрая. Тое, што зрабіў канструктар, прапанаваў вытворчасці, даволі высокага ўзроўню", - сказаў ён. Першы намеснік міністра згадзіўся, што часам узнікаюць асобныя пытанні па тэхніцы, але гэта ўжо хутчэй вынік парушэння вытворча-тэхналагічнай дысцыпліны. "Ёсць некаторыя пытанні па камплектуючых, прадпрыемствах-сумежніках, якія пастаўляюць на галаўныя прадпрыемствы элементы для камплектацыі нашых машын, але гэтыя пытанні на пастаянным кантролі, яны вырашаюцца", - дадаў Леанід Марыніч.

Паводле яго слоў, Мінпрам прыслухоўваецца да пажаданняў Мінсельгасхарча, ёсць разуменне таго, што трэба рабіць, і ў прадпрыемстваў-вытворцаў. Што датычыцца адмоў тэхнікі, то ў рэспубліцы дзейнічаюць нарматыўныя дакументы, якія даюць магчымасць аператыўна ўстараняць іх у перыяд масавых палявых работ. "Устараненне адмоў 2-3-х груп складанасці павінна ажыццяўляцца на працягу сутак, і ВА "Гомсельмаш" гэты паказчык выконвае на 97 працэнтаў", - сказаў Леанід Марыніч.

Гаворачы аб "Гомсельмашы", першы намеснік міністра звярнуў увагу, што на долю КЗС-1218, выпускаемых прадпрыемствам, прыпадае 45 працэнтаў камбайнавага парку краіны. Гэта адзін з самых надзейных камбайнаў. У цэлым жа з 11 тыс. камбайнаў, якія будуць задзейнічаны ў гэтым годзе ва ўборцы ўраджаю, толькі 10 працэнтаў імпартнай вытворчасці, што таксама сведчыць на карысць айчынных вытворцаў.

Адзінае, на што звярнуў увагу першы намеснік міністра, - гэта адсутнасць якасных ільноўборачных камбайнаў. З тэхнікай, распрацаванай "Гомсельмашам", узнікае шмат пытанняў. Цяпер ВА праводзіць аднаўленчы рамонт і мадэрнізацыю камбайнаў. Пры гэтым Мінсельгасхарч не зусім задавольваюць падыходы вытворцы.

Аднак у сувязі з гэтым Леанід Марыніч усё ж адзначыў, што сур`ёзных праблем у час уборкі лёну з-за гэтай тэхнікі ўзнікнуць не павінна, паколькі яна займае толькі шостую частку ўсяго парку льноўборачных камбайнаў. "Ёсць іншыя машыны, церабілкі, варочвальнікі ў поўным асартыменце, прэс-падборшчыкі, якія здольны забяспечыць уборку", - сказаў ён.

8 ліпеня 2014, Мінск
Таццяна Грыгаровіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:08.07.2014
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1099
 
Ключевые слова:
Гомсельмаш Сельхозтехника Товары из Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме