https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


ЗАТ "Беларуская калійная кампанія" адзначае рэкордныя аб`ёмы вытворчасці і экспарту калійных угнаенняў у 2014 годзе


Аб гэтым далажыла 19 чэрвеня Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку гендырэктар БКК Алена Кудравец.
Яна звярнула ўвагу на тое, што ААТ "Беларуськалій" прапануе на рынкі высакаякасную прадукцыю розных відаў. Акрамя таго, добра выбудавана лагістыка, супрацоўнікі аператыўна рэагуюць на сусветныя тэндэнцыі ў гэтай сферы.

Алена Кудравец адзначыла, што ў гэтым годзе прададзена больш як 4 млн т калійных угнаенняў, ёсць кантракты на ліпень і фарміруецца праграма на жнівень. Яна расказала, што павялічаны пастаўкі калійных угнаенняў на экспарт кантэйнерамі. Такім чынам пастаўляецца больш за 100 тыс.т калійных угнаенняў у месяц, што перасягае паказчыкі мінулага года.

Беларускі бок вельмі шчыльна працуе па пастаўках калійных угнаенняў у Бразілію, Кітай, Паўднёва-Усходнюю Азію, развівае еўрапейскі напрамак і пастаўкі ў Афрыку як вельмі перспектыўны рэгіён у будучым.

Гаворачы пра тэндэнцыі на сусветным рынку калійных угнаенняў, Алена Кудравец адзначыла, што расце як попыт, так і цана. Паводле яе слоў, у Бразіліі за 4 месяцы гэтага года попыт вырас прыкладна на 1,2 млн т, а цана - больш як на $50 за тону. Такая тэндэнцыя назіраецца і ў Еўропе, і ў Паўднёва-Усходняй Азіі. "Для многіх кліентаў і нашых партнёраў вялікім адкрыццём з`яўляецца тое, наколькі магутнае і сучаснае прадпрыемства "Беларуськалій", а таксама тое, што мы адзіныя ў свеце за апошнія 20 гадоў пабудавалі і ўвялі ў эксплуатацыю новыя руднікі. На жаль, не ўсе нашы кліенты і партнёры аб гэтым ведалі, ведалі аб той колькасці відаў тавару, яго разнастайнасці, якую мы можам прапанаваць", - сказала яна.

Беларуская калійная кампанія (БКК) была заснавана ў красавіку 2005 года рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам "Вытворчае аб`яднанне "Беларуськалій" (са жніўня 2010 года - адкрытае акцыянернае таварыства "Беларуськалій") (Беларусь) і адкрытым акцыянерным таварыствам "Уралкалій" (Расія). У другой палавіне 2013 года кіраўніцтва "Уралкалія" заявіла аб спыненні рэалізацыі сваёй прадукцыі праз сумеснага трэйдара "Беларуская калійная кампанія" (БКК) і адначасовай змене стратэгіі продажаў. Гэта абярнулася негатыўнымі наступствамі для ўсіх удзельнікаў рынку калійных угнаенняў і прывяло да пагаршэння фінансавых рэзультатаў работы вытворцаў хлоркалію.

ААТ "Беларуськалій" з`яўляецца адным з буйнейшых вытворцаў і экспарцёраў калійных угнаенняў у свеце. Паводле даных Міжнароднай асацыяцыі ўгнаенняў, на яго долю прыпадае сёмая частка сусветнага аб`ёму вытворчасці калійных угнаенняў. "Беларуськалій" экспартуе прадукцыю больш як у 70 краін. У склад прадпрыемства ўваходзяць чатыры рудаўпраўленні, а таксама дапаможныя і абслуговыя падраздзяленні. 100 працэнтаў акцый ААТ "Беларуськалій" належыць дзяржаве.

19 чэрвеня 2013 Салігорск
Таццяна Паляжай - БЕЛТА
 
Дата публикации:19.06.2014
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:1657
 
Ключевые слова:
БКК Экспорт Калийные удобрения
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме