https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Ва ўзаемадзеянні Беларусі і Кітая неабходна павялічваць прамое інвесціраванне


Аб гэтым заявіў 20 чэрвеня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прадстаўнікамі дзелавых колаў Кітайскай Народнай Рэспублікі, дэлегацыю якіх узначальвае старшыня праўлення Кітайскай нацыянальнай машынабудаўнічай карпарацыі "Сінамач" Жэнь Хунбінь.
"Мы паспяхова перайшлі ад простага гандлю да рэалізацыі крэдытна-інвестыцыйных праектаў у розных сферах. Сярод іх - энергетыка, дрэваапрацоўка, будаўніцтва, транспарт, асваенне космасу. Аднак нам неабходна пашыраць узаемадзеянне ў форме прамога інвесціравання", - перакананы кіраўнік беларускай дзяржавы.

Вітаючы прадстаўнічую дэлегацыю кітайскага бізнесу на беларускай зямлі, Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што тут яны знойдуць сферы прыкладання для самых дзелавых талентаў і ідэй. "Сённяшні візіт з`яўляецца заканамернай рэалізацыяй нашых адкрытых і дружалюбных дамоўленасцей са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам і прэм`ерам дзяржсавета КНР", - сказаў Прэзідэнт.

Ён нагадаў, што ў ліпені 2013 года кіраўнікі Беларусі і КНР падпісалі сумесную дэкларацыю, у якой закладзены асноўны прынцып узаемадзеяння дзвюх краін на перспектыву: усебаковае стратэгічнае партнёрства. У дэкларацыі адзначана агульнае імкненне Беларусі і Кітайскай Народнай Рэспублікі вывесці супрацоўніцтва на новы ўзровень з акцэнтам на інвестыцыі ў сучасныя высокатэхналагічныя праекты.

20 чэрвеня 2014, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:20.06.2014
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:971
 
Ключевые слова:
Беларусь-Китай Инвестиции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме