https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Эканамічны вопыт краін ЕС не можа быць слепа скапіраваны для Беларусі


Такое меркаванне выказаў 22 лістапада старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Анатоль Рубінаў на сустрэчы з дэпутатамі Лідскага раённага Савета дэпутатаў.
Анатоль Рубінаў адзначыў, што ў свеце склалася няпростая сітуацыя, гэта звязана са з`яўленнем новых ігракоў на геапалітычнай прасторы, перадзелам рынкаў, узмацненнем канкурэнцыі паміж асобнымі вытворцамі, краінамі і цэлымі эканамічнымі блокамі. Пры гэтым многія краіны Еўрасаюза, якія раней працвіталі, цяпер знаходзяцца ў заняпадзе. З-за эканамічнага крызісу расце ўзровень беспрацоўя, асабліва сярод моладзі. Як вынік, праходзяць вулічныя забастоўкі, дэманстрацыі, а гэта вядзе да сутыкненняў з паліцыяй. "І гэта называецца дэмакратыяй. У Еўрасаюзе гавораць: работы мы вам не даём, затое вы спакойна можаце пратэставаць, - адзначыў ён. - Цяпер ёсць такая тэндэнцыя - капіраваць. Дык вось нам такія прыклады капіраваць не трэба. Беларусь павінна арыентавацца на ўласны вопыт. Мы не можам перанесці тое, што там ёсць, да нас. У нас іншыя асновы, іншая гісторыя, іншая псіхалогія, свае традыцыі. Да вырашэння ўсіх пытанняў трэба падыходзіць прагматычна і пераймаць (у ЕС. - Заўвага БЕЛТА) толькі тое, што будзе прыносіць вынікі".

Старшыня верхняй палаты парламента адзначыў, што Беларусь - маладая суверэнная дзяржава, якая пасля распаду СССР аказалася ў цяжкім становішчы. "Гавораць, гэта быў зборачны цэх. Мне не вельмі падабаецца такое азначэнне. Я сказаў бы, што гэта была індустрыяльная пляцоўка, дзе быў сканцэнтраваны магутны спектр прамысловасці. Усё гэта працавала на вялікую краіну", - сказаў Анатоль Рубінаў. У той жа час Англія, Францыя і ЗША прайшлі зусім іншы шлях развіцця, таму Беларусь не можа ўзяць за аснову іх вопыт.

Ён звярнуў увагу на тое, што асобныя дзяржавы вельмі дбаюць аб тым, каб у сучасным свеце была дэмакратыя, але на самай справе кожны ставіць сабе свае мэты, што звязана ў першую чаргу з перадзелам рынкаў і барацьбой за энерганосьбіты. "Ідзе наступ (на іншыя краіны. - Заўвага БЕЛТА) без усялякага сораму, толькі б любымі шляхамі падабрацца да гэтых рэсурсаў, а ў якасці апраўдання расказаць людзям аб дыктатуры, дэмакратыі, правах чалавека", - сказаў Анатоль Рубінаў.

У сваім выступленні ён закрануў тэму, якая цяпер шырока абмяркоўваецца, аб магчымай асацыяцыі Украіны з Еўрасаюзам, адзначыўшы пры гэтым, што ўкраінскі ўрад пастанавіў прыпыніць працэс падрыхтоўкі да заключэння пагаднення аб асацыяцыі з Еўрасаюзам, матываваўшы сваё рашэнне неабходнасцю развіцця эканамічных адносін з Расіяй і СНД. "Гэта не проста палітычная гульня. Неабходна ўлічваць, што атрымаюць ад асацыяцыі людзі, ці палепшыцца іх узровень жыцця, якія будуць далейшыя перспектывы", - падкрэсліў ён.

Старшыня Савета Рэспублікі нагадаў, што цяпер развіваецца Мытны саюз і Адзіная эканамічная прастора, да 2015 года будзе сфарміраваны Еўразійскі эканамічны саюз. Пры гэтым многія гавораць аб цяжкасцях і стратах. "Але ад цяжкасцей няма куды дзецца. Сёння паасобку не зможа выжыць ніводная краіна. Выжываюць толькі магутныя эканамічныя блокі, якія аб`ядноўваюць рэсурсы", - сказаў ён.

"Любая краіна тады развіваецца, калі ў грамадстве ёсць згода і кансалідацыя", - рэзюмаваў Анатоль Рубінаў.

БЕЛТА, 22 лістапада 2013
 
Дата публикации:22.11.2013
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1033
 
Ключевые слова:
Евросоюз Белорусская экономическая модель Мировой финансовый кризис
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме