https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларуска-літоўскі інавацыйны цэнтр плануе рэалізаваць больш чым 15 праектаў у галіне энергетыкі і медыцыны


Беларуска-літоўскі інавацыйны цэнтр рэалізуе ў 2013—2014 гадах больш чым 15 праектаў у галіне энергетыкі, медыцыны, аховы здароўя і экалогіі.
Як паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, план выканання гэтых праектаў плануецца абмеркаваць 11—14 верасня ў Рызе на пасяджэнні сумеснага цэнтра, якое адбудзецца ў рамках традыцыйнай канферэнцыі краін Балтыі і форуму па інавацыйнай дзейнасці "Балтыйская дынаміка — 2013". З беларускага боку ў пасяджэнні возьмуць удзел кіраўнікі Беларускага інавацыйнага фонду, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, Лідскага бізнес-інкубатара "Апсэль". Ад Літоўскай Рэспублікі — кіраўнікі агенцтва па навуцы, інавацыях і тэхналогіях і Каўнаскага навуковага парка.

У рамках работы канферэнцыі Беларускі інавацыйны фонд і латвійская кампанія VirtualCEI, якая займаецца прасоўваннем інавацыйных праектаў, плануюць абмеркаваць магчымасць сумеснага пошуку інвестараў і фінансавання беларускіх праектаў інавацыйнымі цэнтрамі і прадпрыемствамі Прыбалтыйскага рэгіёну. Да выканання некаторых праектаў плануецца прыцягнуць расійскіх партнёраў.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 8 верасня 2013
 
Дата публикации:08.09.2013
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1200
 
Ключевые слова:
Латвия Беларусь-Литва Инновации Балтия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме