https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Старшыня ДКНТ абмеркаваў з кіраўніцтвам літоўскай кампаніі праект будаўніцтва завода па вытворчасці металічнага ліста і белай бляхі ў Мёрскім раёне


Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Ігар Войтаў 11 верасня ў Мінску абмеркаваў з кіраўніцтвам літоўскай інжынірынгавай кампаніі MANfuLA перспектывы супрацоўніцтва.
Як паведамілі ў прэс-службе ДКНТ, у прыватнасці абмяркоўваўся інвестыцыйны праект "Будаўніцтва завода па вытворчасці металічнага ліста і белай бляхі на тэрыторыі Мёрскага раёна". Праект выконваецца ў межах Дзяржаўнай інавацыйнай праграмы развіцця Рэспублікі Беларусь на 2011—2015 гады. Яго рэалізацыяй займаецца ТАА "МНПЗ-груп".

Паводле інфармацыі кампаніі, ужо прынята рашэнне аб месцы далучэння заводскіх чыгуначных пуцей да існай чыгуначнай веткі Мёры — Друя, а таксама "атрыманы тэхнічныя ўмовы на часовае электразабеспячэнне будпляцоўкі, архітэктурна-планіровачнае заданне, заключэнне Дзяржпажнагляду, санітарнае заданне, энергазбыту, водаправод, ліўневую каналізацыю". У хуткім часе плануецца вызначыць пастаўшчыка тэхналогіі і абсталявання для рэалізацыі праекта, генпраекціроўшчыка і генпадрадчыка. Апрача таго, падчас сустрэчы абмяркоўваліся таксама пытанні будаўніцтва завода па перапрацоўцы смецця. У прыватнасці, прадстаўнікі інжынірынгавай кампаніі MANfuLA паведамілі пра тэхналагічныя рашэнні, выкарыстаныя пры будаўніцтве такога завода ў Клайпедзе.

MANfuLA — разнапланавая інжынірынгавая кампанія па ўкараненні сучасных тэхналогій вытворчасці цяпла і электраэнергіі, мадэрнізацыі існых сістэм. Кампанія прапаноўвае шматпланавае вырашэнне праблемы: прыняцце тэхнічнага рашэння, праектаванне, здача аб`екта ў эксплуатацыю пад ключ. Геаграфія яе дзейнасці — Літва, Латвія, Эстонія, Беларусь і Расія.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 11 верасня 2013
 
Дата публикации:11.09.2013
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1439
 
Ключевые слова:
Инжиниринг Инновации Транспорт Клайпеда Беларусь-Литва
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме