https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Лукашэнка — Шапіру: Сёлета ніхто вам грошай не дасць, як у мінулыя гады


Падчас рабочай паездкі Прэзідэнта ў Мінскую вобласць абмяркоўвалася сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіёну і ход вяснова-палявых работ.
"Хачу, каб вы ўсе мелі на ўвазе, што сёлета ніхто вам грошай не дасць, як у мінулыя гады. Толькі пад нейкія праекты, якія будуць цікавіць дзяржаву", — заявіў Аляксандр Лукашэнка старшыне Мінаблвыканкама Сямёну Шапіру 27 сакавіка падчас рабочай паездкі ў Мінскую вобласць.

"І не толькі таму, што ў свеце сітуацыя такая, — цытуе кіраўніка дзяржавы яго прэс-служба. — Пачынайце працаваць і лічыць затраты. Усё, што вы вырабіце, прадасце, — дзяліце. Думайце, як вы будзеце жыць і, калі трэба, нават выжываць, але толькі за кошт уласных сіл".

Падчас рабочай паездкі ў Мінскую вобласць абмяркоўвалася сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіёну і ход вяснова-палявых работ. Лукашэнка цікавіўся эфектыўнасцю працы прадпрыемстваў вобласці, скарачэннем складскіх запасаў, адзначылі ў прэс-службе.

Падчас наведвання дзяржынскага ТАА "Салеа", дзе арганізавана вытворчасць гідраўлікі, Лукашэнка звярнуў увагу на развіццё гарадоў — спадарожнікаў Мінска, у тым ліку Дзяржынска. "Тут будзе магутная вытворчасць. Ніхто Мінск больш не будзе разбудоўваць. Мы будзем будаваць у спадарожніках, і, зразумела, сюды будуць перасоўвацца людзі", — сказаў ён.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што для "больш выразнага ўяўлення аб перспектыве", магчыма, неабходна скласці генеральны план развіцця Дзяржынска.

Анастасія Салановіч, БелаПАН
Мінск, 27 сакавіка 2014
 
Дата публикации:27.03.2014
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:919
 
Ключевые слова:
Дзяржынск Город-спутник Строительство Благоустройство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме