https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пракуратурай распачаты крымінальныя справы аб злоўжыванні кіраўнікамі шэрагу буйных прадпрыемстваў Беларусі службовымі паўнамоцтвамі


Крымінальныя справы накіраваны для арганізацыі расследавання ў падраздзяленні Следчага камітэта.
Апошнім часам органамі пракуратуры былі распачаты шэраг крымінальных спраў аб злоўжыванні службовымі асобамі сваімі паўнамоцтвамі.

Як паведамілі ў Генеральнай пракуратуры Беларусі, у лютым пракуратура Мінска распачала справу ў дачыненні да генеральнага дырэктара ТАА "МАЗ-РУС" на падставе ч. 3 арт. 424 КК (злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі, якое пацягнула цяжкія наступствы). Ён наўмысна насуперак інтарэсам службы, парушаючы патрабаванні заканадаўства, не забяспечыў прымяненне залогу пры заключэнні дагавора куплі-продажу аўтамабільнай тэхнікі, чым нанёс ААТ "МАЗ" урон больш як на 50 млрд. рублёў.

Пракуратурай Ленінскага раёна Мінска таксама ў лютым распачата справа на падставе ч. 3 арт. 424 КК у дачыненні да выканаўцы абавязкаў дырэктара РУП "Станкабудаўнічы завод імя С.М.Кірава", які з асабістай зацікаўленасці насуперак інтарэсам службы даваў падначаленым указанні афармляць і падпісваць не адпаведную рэчаіснасці дакументацыю, якая пацвярджае выкананне ўмоў дагавора, што пацягнула нанясенне ўрону ў асабліва буйным памеры — больш як на 100 млн. рублёў.

Пракуратурай Гродзенскай вобласці 11 сакавіка распачата справа на падставе ч. 3 арт. 424 КК у дачыненні да дырэктара ААТ "Лакафарба" (Ліда) і генеральнага дырэктара ТАА "Гандлёвы дом "ЛідаЛК". Яны падазраюцца ў тым, што, злоўжываючы службовымі паўнамоцтвамі, дзейнічаючы з асабістай зацікаўленасці, рэалізоўвалі прадукцыю ААТ "Лакафарба" па цэнах ніжэйшых за яе сабекошт, чым нанеслі ўрон у асабліва буйным памеры — больш як на 57 млрд. рублёў.

Пракуратурай Магілёўскай вобласці 13 сакавіка распачата справа на падставе ч. 3 арт. 424 КК у дачыненні да галоўнага інжынера РУП "Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў", які з асабістай зацікаўленасці ўтаіў факт пажару на прадпрыемстве і арганізаваў выраб службовых дакументаў, што абгрунтоўваюць неабходнасць набыцця новага абсталявання ўзамен знішчанага пажарам. Гэтыя дзеянні пацягнулі прычыненне прадпрыемству ўрону ў асабліва буйным памеры — больш як на 600 млн. рублёў.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 17 сакавіка 2014
 
Дата публикации:17.03.2014
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:899
 
Ключевые слова:
Криминал Промышленность Беларуси Следственный комитет
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме