https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


ААТ "Газпрам" зацікаўлена ў будаўніцтве магістральнага газаправода Ямал-Еўропа-2


Аб гэтым 13 верасня на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам заявіў старшыня праўлення гэтай кампаніі Аляксей Мілер.
Аляксей Мілер высока ацаніў дасягнуты ўзровень супрацоўніцтва і расказаў аб планах па яго далейшаму развіццю: "У нас у асноўным бізнесе па пастаўках і транзіту газу вельмі добрая дынаміка. Аб`ём паставак у Беларусь у гэтым годзе павялічыцца. Таксама ўзрастуць аб`ёмы транзіту, у першую чаргу па газаправоду Ямал-Еўропа".

Бакі абмеркавалі перспектывы развіцця газатранспартнай сістэмы на тэрыторыі Беларусі, у тым ліку за кошт будаўніцтва магістральнага газаправода Ямал-Еўропа-2. Аляксей Мілер выказаў зацікаўленасць у рэалізацыі гэтага праекта.

Паводле слоў кіраўніка "Газпрама", павялічваюцца аб`ёмы інвесціравання ў рэканструкцыю і мадэрнізацыю газатранспартнай сістэмы. "Адносна папярэдняга года аб`ём інвестыцый узрасце на 20 працэнтаў. Мы ўжо разам з Адміністрацыяй Прэзідэнта, урадам Беларусі выбудавалі дакладную праграму работы, вызначылі прыярытэтнасць і першачарговасць нашых дзеянняў і крокаў. Гэта датычыцца і павелічэння магутнасцей падземнага захоўвання газу, і рэканструкцыі газаразмеркавальных станцый", - расказаў Аляксей Мілер.

"У гэтым годзе аб`ём запампоўвання газу ў падземныя сховішчы Беларусі ўжо большы за ўзровень 2012 года. І ў будучым годзе будзе зроблены новы якасны крок. Будуць істотна павялічаны аб`ёмы максімальных сутачных адбораў зімой, а таксама павялічацца аб`ёмы запампоўкі газу ў падземныя сховішчы. Як вы і ставілі перад намі задачу, гэта павысіць надзейнасць і стабільнасць паставак газу для спажыўцоў Беларусі ў асенне-зімовы перыяд", - сказаў старшыня праўлення ААТ "Газпрам".

13 верасня 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:13.09.2013
Тематика:Транспорт, Экономика
Просмотров:1292
 
Ключевые слова:
Газопровод Транзит Россия-Европа
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме