https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


ЕАЭС і ААЭ пачынаюць перагаворы пра стварэнне зоны свабоднага гандлю


Пра гэта інфармуе Telegram-канал Еўразійскай эканамічнай камісіі са спасылкай на члена Калегіі (міністра) па гандлі ЕЭК Андрэя Сляпнёва.
Еўразійскі эканамічны саюз і Аб’яднаныя Арабскія Эміраты пачынаюць перагаворы па пагадненні аб зоне свабоднага гандлю.

«Сёння пачынаюць першы раўнд у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах, мы дамовіліся працаваць у рэжыме fast track», — сказаў Андрэй Сляпнёў на інтэграцыйным форуме.

Рашэнне пра пачатак перагавораў па пагадненні аб свабодным гандлі паміж ЕАЭС і ААЭ было прынята ў снежні 2022 года Вышэйшым Еўразійскім эканамічным саветам.

Паводле даных ЕЭК, з 2015 па 2021 год аб’ём гандлю паміж краінамі ЕАЭС і ААЭ павялічыўся ў 4 разы, экспарт ЕАЭС у ААЭ вырас у 4,7 раза, а імпарт ЕАЭС з ААЭ вырас на 47 працэнтаў. Пры гэтым гандлёвы абарот у перыяд са студзеня па кастрычнік 2022 года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2021 года павялічыўся яшчэ на 55 працэнтаў.

Звязда, 6 сакавіка 2023
 
Дата публикации:06.03.2023
Тематика:ЕАЭС, Экономика
Просмотров:627
 
Ключевые слова:
Товарооборот ОАЭ Свободная торговля
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме