https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Доля кітайскага юаня ў гандлёвым абароце Беларускай валютна-фондавай біржы складае 15 адсоткаў


Доля кітайскага юаня ў гандлёвым абароце Беларускай валютна-фондавай біржы склала 15 працэнтаў ад агульнага аб`ёму. Аб гэтым паведаміў старшыня праўлення БВФБ Андрэй Аўхіменя.
З 18 сакавіка 2022 года ў гандлёвай сістэме Беларускай валютна-фондавай біржы прадастаўляецца магчымасць правядзення аперацый з кітайскімі юанямі.

"Доля кітайскага юаня склала 15 працэнтаў - гэта паказчык сакавік 2022 года да сакавіка гэтага года. Былі дні, калі доля юаня складала 40 працэнтаў у гандлёвым абароце. Гэта адбывалася з-за новых эканамічных сувязей, контрагентаў, - адзначыў Андрэй Аўхіменя. - Біржа нацэлена на тое, каб падштурхнуць да выкарыстання нацыянальных валют і каб нашы прадпрыемствы не баяліся выкарыстоўваць нацыянальныя валюты пры наяўнасці ліквіднага рынку".

Андрэй Аўхіменя дадаў, што з 16 студзеня на біржы адкрыліся таргі казахстанскім тэнге. "Пакуль здзелак не было. Але мы ўпэўніваем прадпрыемствы, што не трэба баяцца выкарыстоўваць тэнге для ўзаемаразліку з Казахстанам", - расказаў ён.

20 сакавіка 2023, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:20.03.2023
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:397
 
Ключевые слова:
Юань Тенге Валютная биржа Национальные валюты Товарооборот
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме