https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларусь атрымае грант на суму больш як 21 млн.еўра на экалагічныя інфраструктурныя праекты


Падпісанне адпаведных пагадненняў адбылося 26 сакавіка.
Рэспубліцы Беларусь будзе прадастаўлены грант на суму больш як 21 млн. еўра для рэалізацыі праекта "Беларусь: экалагічны інфраструктурны праект - першы этап". Падпісанне адпаведных пагадненняў адбылося 26 сакавіка ў Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі з удзелам прадстаўнікоў Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР), Паўночнага інвестыцыйнага банка (ПІБ) і Экалагічнага партнёрства Паўночнага вымярэння.

Бязвыплатная міжнародная тэхнічная дапамога Экалагічнага партнёрства Паўночнага вымярэння (ЭППВ), Шведскага агенцтва па супрацоўніцтву ў галіне міжнароднага развіцця (СІДА), грант урада Фінляндыі на агульную суму больш як 21 млн. еўра будуць накіраваны на распрацоўку праграм развіцця водаканалаў, садзейнічанне ў правядзенні закупак, маніторынг рэалізацыі праектаў.

Акрамя таго, у адпаведнасці з праектам крэдытнага пагаднення ЕБРР абавязуецца прадаставіць Беларусі 18,255 млн. еўра, а ПІБ - да 25 млн. еўра. Мінжылкамгас у сваю чаргу ажыццяўляе ўнутрыдзяржаўную працэдуру афармлення гэтых крэдытаў на рэалізацыю экалагічных інфраструктурных праектаў, сярод якіх рэканструкцыя ачышчальных збудаванняў каналізацыі ў Віцебску, Брэсце, Гродне і ўкараненне біягазавых установак на ачышчальных збудаваннях каналізацыі гарадоў Баранавічы і Слоніма.

Міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Андрэй Шорац у ходзе падпісання дакументаў адзначыў, што на працягу некалькіх гадоў бакі ішлі да падпісання гэтых пагадненняў, вызначалі ўмовы і парадак прадастаўлення пазык. "10 снежня 2012 года нарэшце былі падпісаны крэдытныя пагадненні паміж Беларуссю і ЕБРР і ПІБ. Цяпер падрыхтаваны адпаведныя дакументы, унесены ва ўрад Беларусі, і мы спадзяёмся, што на вясенняй сесіі парламента ўсе дакументы будуць ратыфікаваны, што дасць магчымасць нам пачаць актыўную фазу рэалізацыі гэтых праектаў", - сказаў ён.

Таксама 26 сакавіка падпісана субкрэдытнае пагадненне паміж урадам Беларусі і шэрагам беларускіх водаканалаў, на якіх будуць рэалізавацца праекты, праектныя пагадненні паміж прадстаўнікамі банкаў, водаканаламі і мясцовымі выканаўчымі органамі ўлады. "Хацелася б пацвердзіць зацікаўленасць Беларусі ў рэалізацыі гэтых праектаў і запэўніць, што мы прыкладзём максімум намаганняў для таго, каб у самыя кароткія тэрміны і на высокім арганізацыйным і тэхнічным узроўні праекты былі рэалізаваны", - падкрэсліў Андрэй Шорац. Паводле слоў міністра, на тых аб`ектах, дзе будуць рэалізоўвацца названыя праекты, будуць укаранёны самыя сучасныя сусветныя тэхналогіі, і яны стануць паказальным прыкладам для сістэмы ЖКГ Беларусі.

Першы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Аляксандр Міхневіч, якія стаяў ля вытокаў развіцця гэтага супрацоўніцтва, адзначыў, што неабходна як мага хутчэй пачаць непасрэдную рэалізацыю праектаў, а таксама прадумваць новыя праекты. "Пляцоўка для перагавораў створана, і ёсць над чым працаваць, вопыт ужо ёсць", - сказаў ён. Аляксандр Міхневіч таксама падкрэсліў: "Гэта новая крыніца інвестыцый у эканоміку Беларусі, і трэба з гонарам іх асвоіць".

Кіраўнік мінскага прадстаўніцтва Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця Фрэнсіс Дэлей, выступаючы перад удзельнікамі мерапрыемства, у сваю чаргу адзначыў, што падпісанне пагадненняў дало магчымасць наблізіцца да непасрэднай рэалізацыі праектаў. Гэты праект, на яго думку, з`яўляецца прыкладам таго, як Беларусь і еўрапейская супольнасць могуць разам дасягаць значных вынікаў і працаваць на карысць беларускага народа і навакольнага асяроддзя. "Разам мы змаглі прыцягнуць 65 млн. еўра ў форме крэдытаў і грантаў, якія будуць накіраваны на аказанне дапамогі пяці муніцыпалітэтам Беларусі для скарачэння выкідаў і павышэння якасці ачысткі сцёкавых вод", - сказаў ён.

Падпісанне гэтых дакументаў з`яўляецца важным крокам у развіцці супрацоўніцтва з Еўрапейскім саюзам у галіне аховы навакольнага асяроддзя, а таксама скарачэння эўтрафікацыі Балтыйскага мора.

У цырымоніі падпісання дакументаў удзел прынялі старшы саветнік Міністэрства замежных спраў Швецыі Іакім Ваерн, кіраўнік аддзялення пасольства Фінляндыі ў Беларусі Ілка Рэйсэнен, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Польшчы ў Беларусі Лешак Шарэпка, паўнамоцны міністр пасольства Літвы ў Беларусі Гінтаўтас Васюліс і іншыя.

27 сакавіка 2013, Мінск
Кацярына Марковіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:27.03.2013
Тематика:Новости, Экономика
Просмотров:1455
 
Ключевые слова:
Беларусь-Евросоюз Гранты Кредиты Финансы Жилищно-коммунальное хозяйство Экология
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме