https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Пасяджэнне Міжурадавага сумеснага камітэта Беларусі і ААЭ плануецца правесці ў канцы красавіка


Аб гэтым расказаў 28 сакавіка журналістам намеснік міністра замежных спраў Беларусі Валянцін Рыбакоў.
На пасяджэнні будуць разгледжаны праекты і прапановы, выпрацаваныя па выніках сустрэч Прэзідэнта Беларусі з кіраўніцтвам ААЭ.

З беларускага боку камітэт узначальвае міністр замежных спраў Уладзімір Макей, з эмірацкага - дзяржаўны міністр па замежных справах Анвар Гаргаш. Як падкрэсліў Валянцін Рыбакоў, ужо сам высокі ўзровень сустаршынства пацвярджае сур`ёзнасць намераў дзвюх краін у паглыбленні і ўмацаванні эканамічнага, інвестыцыйнага, тэхнічнага супрацоўніцтва.

"Мы ўпэўнены ў тым, што пасяджэнне камітэта, якое стане прамым вынікам візіту Прэзідэнта Беларусі ў Аб`яднаныя Арабскія Эміраты, дасць новы дадатковы вельмі моцны імпульс далейшаму развіццю і ўмацаванню ўсебаковага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Эміратамі", - сказаў намеснік міністра замежных спраў.

28 сакавіка 2013, Мінск
Таццяна Паляжай - БЕЛТА
 
Дата публикации:28.03.2013
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1189
 
Ключевые слова:
Беларусь-ОАЭ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме