https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларусь у 2012 годзе займала 4-е месца ў СНД па велічыні зарплаты ў доларавым эквіваленце


Аб гэтым паведаміла на прэс-канферэнцыі начальнік упраўлення статыстыкі ўзроўню жыцця насельніцтва і абследавання дамашніх гаспадарак Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна Канашонак.
Сярод краін СНД па велічыні сярэднямесячнай заработнай платы ў доларавым эквіваленце ў мінулым годзе Беларусь займала 4-е месца пасля Расіі, Казахстана і Азербайджана.

Так, заработная плата ў мінулым годзе ў Расіі склала $859, Казахстане - $678, Азербайджане - $504, Беларусі - $447, Украіне - $379, Арменіі - $302.

Прадстаўнік Бестата адзначыла, што змяненне аплаты працы з`яўляецца вызначальным фактарам дынамікі даходаў большасці насельніцтва.

Сярэднямесячная заработная плата работнікаў рэспублікі (без малых і мікраарганізацый без ведамаснай падпарадкаванасці) у мінулым годзе склала Br3740,1 тыс. і ўзрасла ў параўнанні з 2011 годам у рэальным выражэнні на 21,9 працэнта. Найбольшымі тэмпамі рэальная заработная плата расла ў сельскай гаспадарцы (132 працэнты), будаўніцтве (127,1 працэнта), транспарце і сувязі (126,8 працэнта).

Тым не менш, нягледзячы на высокія тэмпы росту рэальнай заработнай платы ў сельскай гаспадарцы, яе намінальнае значэнне ў 2012 годзе на 27,5 працэнта было ніжэйшым за сярэднерэспубліканскі ўзровень. Таксама ніжэйшым, чым у сярэднім па рэспубліцы была сярэднямесячная заработная плата работнікаў гасцініц і рэстаранаў, адукацыі, аховы здароўя і прадастаўлення сацыяльных паслуг, а таксама работнікаў, якія заняты прадастаўленнем камунальных, сацыяльных і персанальных паслуг, гандлю і інш.

У бюджэтных арганізацыях намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата ў 2012 годзе склала Br2976,8 тыс.і ў параўнанні з 2011 годам павялічылася ў рэальным выражэнні на 17,3 працэнта.

Іна Канашонак канстатавала, што ў студзені бягучага года сярэдняя заработная плата ў рэспубліцы склала Br4368 тыс. і ў параўнанні са студзенем 2012 года ў рэальным выражэнні павялічылася на 22,9 працэнта. Дыферэнцыяцыя заработнай платы паміж рознымі відамі эканамічнай дзейнасці з пачатку бягучага года не зведала значных структурных змяненняў, падкрэсліла яна.

19 сакавіка 2013, Мінск
Алега Прус - БЕЛТА
 
Дата публикации:19.03.2013
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1488
 
Ключевые слова:
Зарплата Статистика Содружество независимых государств
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме