https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Улады Беларусі гатовы прыняць меры па захаванню макраэканамічнай стабільнасці


Аб гэтым заявіў 25 сакавіка журналістам кіраўнік місіі МВФ у Беларусі Дэвід Хофман.
У ходзе гэтай місіі МВФ у Беларусі адбыліся сустрэчы з шэрагам кіраўнікоў дзяржаўных органаў краіны. "На сустрэчах з прадстаўнікамі ўлады склалася ўражанне, што яны поўнасцю разумеюць неабходнасць падтрымання і захавання макраэканамічнай стабільнасці. І яны вельмі дакладна нам гаварылі аб тым, што будуць гатовы прыняць неабходныя, больш жорсткія меры, калі з`явяцца пагрозы для макраэканамічнай стабільнасці, калі ўзровень інфляцыі не будзе зніжацца дастаткова, каб выйсці на мэтавы паказчык - 12 працэнтаў", - сказаў Дэвід Хофман.

Разам з тым, місія МВФ выказала сваю занепакоенасць, што пастаўлены даволі высокі мэтавы паказчык па тэмпу росту ВУП - 108,5 працэнта. Гэта ўступае ў супярэчнасць з дасягненнем зададзенага прагнозу па інфляцыі. Місія МВФ лічыць, што гэта можа аказаць націск на абменны курс. "У гэтым выпадку ўрад павінен будзе зноў звярнуцца да больш жорсткіх мер, як было ў 2012 годзе, таму трэба пазбягаць схемы чаргавання стрымліваючых і стымулюючых мер эканамічнай палітыкі", - сказаў Дэвід Хофман. Місія рэкамендуе ўраду Беларусі праводзіць цвёрдую, паслядоўную і прадказальную палітыку, накіраваную на захаванне і падтрыманне макраэканамічнай стабільнасці.

Лібералізацыя цэн, умацаванне правоў уласнасці, прыватызацыя, рэструктурызацыя дзяржпрадпрыемстваў, стварэнне сістэмы адрасных сацыяльных дапамог для неабароненых слаёў насельніцтва застаюцца ключавымі прыярытэтамі рэформ, падкрэсліў Дэвід Хофман. У гэтым кантэксце палажэнне праекта закона аб прыватызацыі патрабуе перагляду, лічыць ён.

Важным таксама з`яўляецца рэфармаванне фінансавага сектара. МВФ прапануе засяродзіць мэтавае крэдытаванне ў Банку развіцця, а іншым банкам працаваць на рыначных умовах, крэдытаваць найбольш жыццяздольныя прадпрыемствы і сектары.

26 сакавіка 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:26.03.2013
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1397
 
Ключевые слова:
Беларусь-МВФ Белорусский рубль Финансы Кредиты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме