"Мы вельмі вялікія спадзяванні звязваем з навукова-тэхнічным супрацоўніцтвам. Тут і беспілотныя авіяцыйныя комплексы, кантракты па якіх мы падпісваем падчас вашага візіту, і перспектыўныя сумесныя праекты ў сферы бія- і інфармацыйных тэхналогій, а таксама ў медыцыне", — прыводзіць словы Мясніковіча дзяржаўнае агенцтва БелТА.
Мясніковіч таксама "вельмі рады, што зараз праходзіць рэгістрацыю сумесны праект у сферы камп`ютарнага праектавання мікра- і нанаэлектронных сістэм".
Прэм`ер-міністр Беларусі выказаў удзячнасць в`етнамскаму боку за ініцыятывы ў частцы пашырэння маштабаў падрыхтоўкі кадраў па розных кірунках. "Я мяркую, што можа і большая колькасць вашых грамадзян вучыцца ў нашых універсітэтах, і мы гатовы разглядаць пытанне аб выдзяленні адпаведнай колькасці стыпендый", — сказаў ён.
Сяргей Каралевіч, БелаПАН
Мінск, 16 мая 2013