https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Эстонскі бок зацікаўлены ў папулярызацыі беларускай прадукцыі ў Балтыі і Скандынавіі


Аб гэтым заявіў 29 красавіка намеснік старшыні дэпутацкай групы парламента Эстоніі па парламенцкіх сувязях з Рэспублікай Беларусь Дзяніс Бародзіч.
Паводле слоў Дзяніса Бародзіча, эстонскі бок цікавіцца беларускімі нафтапрадуктамі, прадукцыяй ААТ "Беларуськалій" і традыцыйна якаснымі трыкатажнымі вырабамі. "Мы зацікаўлены ў гэтай прадукцыі. Хочам, каб яна знайшла свой шлях у Прыбалтыку, у Скандынавію. Для таго мы тут, каб гэтыя шляхі былі без усялякіх перашкод", - адзначыў дэпутат.

Ён паведаміў таксама, што разам з ім у Мінск прыехаў эксперт па ўтылізацыі адходаў Ота Попель, які ў свой час выбудаваў усю сістэму збору і перапрацоўкі ЦБА ў Таліне. На думку Дзяніса Бародзіча, Эстонія зрабіла даволі значныя крокі ў гэтай сферы за апошняе дзесяцігоддзе. Беларусь магла б атрымаць ад эстонскага боку не толькі вопыт утылізацыі адходаў, але і вытворчасці смеццевага паліва.

Эстонскі дэпутат дадаў, што асноўная задача - гэта наладжванне больш блізкага ўзаемадзеяння парламентаў дзвюх краін. Акрамя таго, эканамічнае ўзаемадзеянне - гэта заўсёды залог цесных адносін паміж краінамі.

На сустрэчы з намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы, кіраўніком рабочай групы па супрацоўніцтву з парламентам Эстоніі Мікалаем Іванчанкам, Дзяніс Бародзіч сказаў: "У плане міжпарламенцкага супрацоўніцтва, як я ведаю са свайго вопыту, ёсць вельмі шмат фармальных арганізацый. Але калі праводзіўся круглы стол у Таліне ў красавіку гэтага года з удзелам беларускага боку, у мяне склалася ўражанне, што нашы адносіны будуць іншымі". Паводле слоў дэпутата, у Беларусі і Эстоніі ёсць патэнцыял для павелічэння тавараабароту.

29 красавіка 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:29.04.2013
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:1880
 
Ключевые слова:
Беларусь-Эстония Товарооборот
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме