https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь атрымала чарговыя $440 млн. крэдыту АКФ ЕўрАзЭС


Аб гэтым паведамілі ў Нацыянальным банку Беларусі.
Беларусь атрымала пяты транш крэдыту Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС у памеры $440 млн.

Транш залічаны на рахунак Міністэрства фінансаў у Нацыянальным банку і будзе накіраваны на папаўненне міжнародных рэзервовых актываў Беларусі.

Савет Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС 4 чэрвеня 2011 года адобрыў выдзяленне Беларусі фінансавага крэдыту ў аб`ёме $3 млрд. Крэдыт выдзяляецца шасцю траншамі на працягу 2011-2013 гадоў у адпаведнасці з выкананннем этапаў Стабілізацыйнай праграмы ўрада Беларусі, нацэленай на стабілізацыю плацежнага балансу і павышэнне канкурэнтаздольнасці эканомікі. Фінансавыя ўмовы крэдыту адпавядаюць стандартным умовам АКФ для дзяржаў-удзельніц з сярэднім узроўнем даходаў. Крэдыт прадастаўлены тэрмінам на 10 гадоў, уключаючы трохгадовы льготны перыяд, і нясе плаваючую працэнтную стаўку, якая адлюстроўвае цану фандавання Расіі на міжнародных рынках.

З улікам пятага траншу ў цэлым па краіне пералічана $2 млрд. 560 млн. сродкаў названага крэдыту на мэты падтрымання плацежнага балансу і папаўнення міжнародных рэзерваў. У 2013 годзе рэспубліка разлічвае атрымаць таксама шосты транш крэдыту, сума якога складае $440 млн.

Антыкрызісны фонд ЕўрАзЭС у памеры $8,513 млрд. быў заснаваны 9 чэрвеня 2009 года ўрадамі Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі і Таджыкістана. Гэтыя ж дзяржавы з`ўляюцца ўдзельніцамі Еўразійскага банка развіцця. Мэтамі АКФ з`яўляецца садзейнічанне краінам-удзельніцам у пераадоленні наступстваў глабальнага фінансавага крызісу, у забеспячэнні іх эканамічнай і фінансавай стабільнасці, падтрымцы інтэграцыйных працэсаў у рэгіёне. Дзяржавы - удзельніцы антыкрызіснага фонду надзялілі Еўразійскі банк развіцця функцыямі кіраўніка сродкамі фонду.

30 красавіка 2013, Мінск
Ганна Кот - БЕЛТА
 
Дата публикации:30.04.2013
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1452
 
Ключевые слова:
Финансы Кредиты Беларусь-ЕврАзЭС
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме