https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Выдзяленне Беларусі чацвёртага траншу крэдыту АКФ разгледзяць 7 снежня


Аб гэтым паведамілі ў прадстаўніцтве ЕАБР у Мінску.
Пытанне прадастаўлення Рэспубліцы Беларусь чацвёртага траншу фінансавага крэдыту, выдзеленага на стабілізацыю плацежнага балансу, будзе разгледжана 7 снежня ў Мінску на пасяджэнні савета Еўразійскага банка развіцця і савета Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС.

Таксама на пасяджэнні савета банка сярод іншых будзе разглядацца пытанне аб прадастаўленні ААТ "Беларускі металургічны завод" - кіручай кампаніі холдынга "Беларуская металургічная кампанія" інвестыцыйнага крэдыту, адзначылі ў прадстаўніцтве.

Еўразійскі банк развіцця - міжнародная фінансавая арганізацыя, заснаваная Расійскай Федэрацыяй і Рэспублікай Казахстан у 2006 годзе. У наступныя гады ўдзельнікамі банка сталі Беларусь, Арменія, Таджыкістан і Кыргызстан. Місія банка заключаецца ў садзейнічанні эканамічнаму росту дзяржаў-удзельніц, пашырэнню гандлёва-эканамічных сувязей паміж імі і развіццю інтэграцыйных працэсаў на еўразійскай прасторы шляхам ажыццяўлення інвестыцыйнай дзейнасці. Банк кіруе сродкамі Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС, заснаванага ў 2009 годзе ўрадамі Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі і Таджыкістана ў мэтах садзейнічання краінам-удзельніцам у пераадоленні наступстваў глабальнага фінансавага крызісу, забеспячэнні іх эканамічнай і фінансавай стабільнасці, падтрымкі інтэграцыйных працэсаў у рэгіёне.

Савет Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС 4 чэрвеня 2011 года адобрыў выдзяленне Беларусі ў 2011-2013 гадах фінансавага крэдыту ў аб`ёме $3 млрд. Тры траншы крэдыту з шасці на агульную суму $1,68 млрд. ужо атрыманы. У бягучым годзе Беларусь разлічвае атрымаць 4-ы транш крэдыту, два астатнія траншы - у 2013 годзе. З 15 па 19 кастрычніка ацэначная місія Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС правяла ў Беларусі кансультацыі аб выдзяленні чацвёртага траншу крэдыту на суму $440 млн.

23 лістапада 2012, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:23.11.2012
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1852
 
Ключевые слова:
Антикризисный фонд Кредиты Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме