https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Народная Рэспубліка Бангладэш зацікаўлена ў закупцы калійных угнаенняў і сельгастэхнікі


Аб гэтым заявіла 11 лістапада ў горадзе Дака на сустрэчы з прэм`ер-міністрам Беларусі Міхаілам Мясніковічам міністр сельскай гаспадаркі Бангладэш Мація Чаўдхары.
Народная Рэспублікі Бангладэш зацікаўлена ў павелічэнні імпарту калійных угнаенняў з Беларусі і сумесных праектах у аграпрамысловым комплексе.

Міністр адзначыла, што Бангладэш высока ацэньвае якасць беларускіх калійных угнаенняў і зацікаўлена ў далейшым пашырэнні партнёрства ў гэта сферы. "Мы пачалі імпартаваць беларускія калійныя ўгнаенні ў 2008 годзе і кожны год павялічваем імпарт. Спадзяюся, гэта супрацоўніцтва будзе развівацца", - заявіла яна.

Мація Чаўдхары дадала, што Бангладэш гатова разгледзець магчымасць закупак малагабарытнай сельгастэхнікі з Беларусі. Сельская гаспадарка гэтай краіны развіваецца дынамічнымі тэмпамі, і беларуская тэхніка можа быць на гэтым рынку добра запатрабаванай.

У цэлым бакі пазітыўна ацанілі перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва і выказалі гатоўнасць абмеркаваць і іншыя сумесныя праекты ў аграпрамысловым комплексе.

12 лістапада 2012, Дака
БЕЛТА
 
Дата публикации:12.11.2012
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1898
 
Ключевые слова:
Беларусь-Бангладеш Калийные удобрения Товары из Беларуси Сельское хозяйство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме