https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Даніял Ахметаў: Агульны рынак электраэнергіі плануецца стварыць у АЭП


Стварэнне агульнага рынку электраэнергіі можа стаць адным з асноўных напрамкаў далейшай інтэграцыі ў Адзінай эканамічнай прасторы.

Такое меркаванне выказаў член Калегіі (міністр) па энергетыцы і інфраструктуры Даніял Ахметаў, выступаючы ў Бруселі на сумеснай канферэнцыі Еўрапейскай асацыяцыі вытворцаў электрычнай энергіі і Электраэнергетычнага савета СНД, паведамілі ў прэс-службе ЕЭК.

Даніял Ахметаў адзначыў, што існуючыя энергамагутнасці краін - удзельніц АЭП даюць магчымасць рэалізоўваць электраэнергію ў краіны Еўрасаюза пры эфектыўным вырашэнні праблем стварэння агульнага рынку на тэрыторыі АЭП. Паводле яго слоў, энергетычныя магутнасці "тройкі" выкарыстоўваюцца ў межах 60 працэнтаў, і існуе каласальны экспартны патэнцыял.

Ён дадаў, што цяпер краіны АЭП пастаўляюць электраэнергію толькі некалькім еўрапейскім краінам, уключаючы Фінляндыю, Літву, Латвію і Нарвегію.

Рыхтуецца збалансаваная праграма развіцця агульнага электраэнергетычнага рынку Расіі, Казахстана і Беларусі, які мае высокі патэнцыял на аснове адзінай тэхналагічнай базы, адзінай раней існаваўшай інфраструктуры і адзіных тэхналагічных параметраў. "У бліжэйшы час мы прадставім кіраўнікам нашых дзяржаў такую праграму. Лічым, што сур`ёзна трансфармуюцца нашы нарматыўныя і заканадаўчыя базы", - сказаў член Калегіі (міністр) па энергетыцы і інфраструктуры. Паводле яго слоў, упершыню на прасторы трох дзяржаў з`явіцца магчымасць стварэння рэальнага і эфектыўна працуючага электраэнергетычнага рынку, які будзе заснаваны на лепшых сусветных прыкладах.

На думку Даніяла Ахметава, агульны рынак электраэнергіі будзе характарызавацца свабодным доступам да паслуг натуральных манаполій, гарманізаваным заканадаўствам, адзінай метадалогіяй тарыфнай палітыкі, адзіным інфармацыйным полем для ўдзельнікаў рынку, адзінымі тэхнічнымі нормамі і правіламі, наяўнасцю ўзгодненых балансаў энергарэсурсаў АЭП.

"Фарміраванне агульнага электраэнергетычнага рынку створыць таксама і мультыплікатыўны эфект праз пашырэнне супрацоўніцтва краін у сумежных сферах: будаўніцтве і эксплуатацыі інфраструктуры электраэнергетычнага комплексу, энергетычным машынабудаванні і інавацыйнай дзейнасці", - рэзюмаваў Даніял Ахметаў.

Асноўнымі мэтамі стварэння агульнага электраэнергетычнага рынку дзяржаў АЭП з`яўляюцца забеспячэнне ўстойлівага росту нацыянальных эканомік і энергетычнай бяспекі дзяржаў, абарона інтарэсаў спажыўцоў і вытворцаў электраэнергіі, павышэнне эканамічнай эфектыўнасці і надзейнасці электраэнергетычнага комплексу, аптымізацыя выкарыстання першасных энергарэсурсаў і пашырэнне несыравіннага экспартнага патэнцыялу дзяржаў.

Функцыянаваць рынак будзе ў адпаведнасці з такімі асноўнымі прынцыпамі, як адкрытасць і недыскрымінацыйны доступ, добрасумленная канкурэнцыя, даступнасць і якасць аказання паслуг, адпаведнасць нормам і прынцыпам міжнароднага права, транспарэнтнасць, а таксама прынцып культуры справядлівых адносін.

Эфект ад фарміравання агульнага электраэнергетычнага рынку будзе выяўляцца ў павышэнні эфектыўнасці выкарыстання энергетычных магутнасцей і інфраструктуры, інвестыцыйнай прывабнасці энергапраектаў, у павелічэнні аб`ёмаў гандлю электраэнергіяй як у АЭП, так і на сумежных рынках. У выніку будзе забяспечана збалансаванае спажыванне электраэнергіі, зніжэнне затрат на яе вытворчасць і скарачэнне энергаёмістасці вырабленай прадукцыі ў цэлым.

Структура агульнага электраэнергетычнага рынку АЭП прадугледжвае такія асноўныя сегменты, як аптовая купля-продаж электраэнергіі, рынак цэнтралізаванага гандлю электраэнергіяй, рынак сістэмных і дапаможных паслуг і балансуючы рынак.

Стварэнне агульнага рынку электраэнергіі можа стаць адным з асноўных напрамкаў далейшай інтэграцыі ў Адзінай эканамічнай прасторы.

БЕЛТА, 8 лістапада 2012

 
Дата публикации:08.11.2012
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:2067
 
Ключевые слова:
Энергетика Единое экономическое пространство Интеграция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме