https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Латвія гатова прадаставіць Беларусі варыянты для набыцця партовых аб`ектаў


Латвійскі бок гатовы ўдзельнічаць у інвестыцыйных праектах з Беларуссю, накіраваных на павелічэнне прапускной здольнасці чыгункі ў абодвух напрамках.
Аб гэтым ішла размова на сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Латвійскай Рэспубліцы Аляксандра Герасіменкі з міністрам транспарту Латвіі Айвісам Ронісам, паведамілі ў прэс-службе беларускага Міністэрства замежных спраў.

У час размовы было падкрэслена, што Латвія таксама гатова ствараць беларускім партнёрам спрыяльныя ўмовы для работы ў латвійскіх партах і прадаставіць канкрэтныя варыянты для набыцця або арэнды інфраструктурных партовых аб`ектаў.

На сустрэчы разглядаліся пытанні супрацоўніцтва ў сферы транспарту і лагістыкі, пашырэння транзіту беларускіх грузаў праз латвійскія парты. "Бакі выказалі задаволенасць станоўчай дынамікай росту паказчыкаў у сферы гандлю і транспартных паслуг, адзначылі ўзаемавыгаднасць далейшага развіцця прыгранічнай і чыгуначнай інфраструктуры на беларуска-латвійскім напрамку", - падкрэслілі ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.

9 лістапада 2012, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:09.11.2012
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1576
 
Ключевые слова:
Беларусь-Латвия Транспорт Транзит Инвестиции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме