https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Неўязныя ў ЕС Макей і Чыж уключаны ў савет па развіцці экспарту


Стварэнне савета прадугледжана пастановай Савета міністраў № 983 ад 26 кастрычніка, апублікаванай 1 лістапада на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Неўязныя ў краіны Еўрасаюза міністр замежных спраў Уладзімір Макей і бізнесмен Юрый Чыж сталі членамі кансультатыўнага савета па развіцці экспарту і тавараправоднай сеткі за мяжой пры прэм`ер-міністры Беларусі.

У склад савета акрамя Макея і Чыжа ўключаны прэм`ер-міністр Міхаіл Мясніковіч, першы віцэ-прэм`ер Уладзімір Сямашка, старшыня Мінаблвыканкама Барыс Батура, а таксама міністры эканомікі, гандлю, прамысловасці, сельскай гаспадаркі і харчавання, будаўніцтва і архітэктуры, транспарту, Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта, Дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіях і іншыя чыноўнікі — усяго 27 чалавек.

У іх ліку — пяць прадстаўнікоў бізнесу: гендырэктар ТАА "Трайпл" Юрый Чыж, гендырэктар ТАА "Санта Імпекс Брэст" Аляксандр Машэнскі, кіраўнік ЗАТ "Атлант" Віктар Шуміла, гендырэктар ААТ "Гарадзейскі цукровы камбінат" Міхаіл Крыштаповіч і намеснік дырэктара замежнага таварыства з абмежаванай адказнасцю "Банеці" Мікалай Гаварко.

У спіс асоб, да якіх ужываюцца візавыя і эканамічныя санкцыі ЕС, Юрый Чыж быў унесены ў сакавіку 2012 года як бізнесмен, "які аказвае фінансавую падтрымку рэжыму Лукашэнкі праз сваё прадпрыемства "Трайпл", актыўны ў розных сферах беларускай эканомікі".

Уладзіміра Макея ўнеслі ў "чорны" спіс ЕС у студзені 2011 года ў сувязі з парушэннямі правоў чалавека падчас прэзідэнцкіх выбараў 2010 года.

Сяргей Пульша, БелаПАН
Мінск, 1 лістапада 2012
 
Дата публикации:01.11.2012
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1984
 
Ключевые слова:
Экспорт Товары из Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме