https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Казахстан і Беларусь зацікаўлены ў стварэнні міждзяржаўнай сеткі інфармацыйна-маркетынгавых цэнтраў СНД


У Астане 16 кастрычніка прайшла нарада казахстанска-беларускай рабочай групы па супрацоўніцтве ў стварэнні і развіцці міждзяржаўнай сеткі, паведамляецца на сайце Выканаўчага камітэта СНД.
Праект, як зазначаюць яго распрацоўшчыкі, дазволіць забяспечыць свабодны доступ да аналітычнай інфармацыі па гандлёвай палітыцы і рынкаў дзяржаў Садружнасці шляхам стварэння ў інтэрнэце інтэграванай сеткі інфармацыйных сістэм.

Як растлумачыла начальнік упраўлення зводнага аналізу і інфармацыі камітэта гандлю Мінэканамразвіцця і гандлю Казахстана Майра Кадырбекава, у краіне ўжо створана база для рэалізацыі праекта. Дзейнічае партал www.kazimc.kz, дзе адкрыты інфармацыйны маркетынгавы цэнтр (ІМЦ) Казахстана. Гэтая шматфункцыянальная сістэма змяшчае аналітычную інфармацыю пра асаблівасці гандлёвай палітыкі ў Казахстане, а таксама набор функцый, якія дазваляюць часткова аўтаматызаваць маркетынгавую дзейнасць прадпрыемстваў і скараціць выдаткі на вывучэнне рынку, пошук тавараў, кліентаў і/або партнёраў. У 2011 годзе забяспечана інтэграцыя казахстанскага ІМЦ з аналагічнай інфармацыйнай сістэмай Беларусі (www.export.by).

"Мы хочам зрабіць адзіную сістэму, інтэграваную не толькі з Беларуссю, але і Малдовай, Украінай, з усімі краінамі СНД. Аднак гэта ўжо планы на будучыню", — сказала Кадырбекава.

Паводле яе слоў, сёння карыстальнікамі ІМЦ з`яўляюцца больш як 1.500 казахстанскіх прадпрыемстваў. "Мы планавалі, што такіх лічбаў мы даб`ёмся толькі блізу 2015 года, аднак гэта здарылася ўжо сёлета. Гэта вельмі зручная сістэма", — заключыла Кадырбекава.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 17 кастрычніка 2012
 
Дата публикации:17.10.2012
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1900
 
Ключевые слова:
Беларусь-Казахстан Маркетинг Интеграция Содружество независимых государств Интернет Торговая политика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме