https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь чакае важкіх вынікаў ад удзелу ў мерапрыемствах ШАС


Пра гэта паведамляе прэс-служба МЗС.
Беларусь чакае важкіх вынікаў ад удзелу ў мерапрыемствах Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) у сферы развіцця транзітнага патэнцыялу, пашырэння банкаўскага, крэдытна-фінансавага і інвестыцыйнага ўзаемадзеяння. Пра гэта было заяўлена падчас беларуска-расійскіх кансультацый паміж знешнепалітычнымі ведамствамі па пытаннях узаемадзеяння ў межах ШАС, што прайшлі 24 кастрычніка ў Мінску.

Беларускі бок на кансультацыях прадстаўляў начальнік упраўлення Азіі і Афрыкі МЗС Ігар Ляшчэня, расійскі — спецыяльны прадстаўнік прэзідэнта РФ па справах ШАС, нацыянальны каардынатар у арганізацыі і пасол па асаблівых даручэннях Кірыл Барскі.

У сваю чаргу, Беларусь гатова падзяліцца сваім вопытам у розных сферах, уключаючы арганізацыю харчовай бяспекі, барацьбу з нелегальнай міграцыяй і гандлем людзьмі, аказанне дапамогі ў прадухіленні надзвычайных сітуацый і ліквідацыі іх наступстваў.

Падчас мерапрыемства разгледжаны пытанні далучэння Беларусі да супрацоўніцтва ў межах ШАС у сферы бяспекі, эканамічнай і культурна-гуманітарнай галінах. Вызначаны асноўныя стратэгічныя падыходы, шляхі і кірункі развіцця ўзаемадзеяння па лініі арганізацыі.

Паводле інфармацыі МЗС, беларускі бок "ажыццяўляе актыўнае ўзаемадзеянне" з арганізацыяй у межах бізнес-форумаў, Дзелавога савета ШАС, Міжбанкаўскага аб`яднання ШАС, Групы высокага ўзроўню Энергетычнага клуба, Форуму ШАС, Маладзёжнага савета ШАС, Рэгіянальнай антытэрарыстычнай структуры ШАС, нарад міністраў транспарту, культуры, удзелу ў розных эканамічных і іншых праграмах ШАС.

Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 24 кастрычніка 2012
 
Дата публикации:24.10.2012
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1673
 
Ключевые слова:
Финансы Кредиты Инвестиции Беларусь-ШОС
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме