https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Індустрыяльны парк пачнуць будаваць увосень ў Пінску


У Пінску пачалі рэалізацыю пілотнага праекта па стварэнні індустрыяльнага парку на базе ТАА «„Тэхнапарк“ Палессе», паведамляе Брэсцкі аблвыканкам.
Прапанаваная спецыялізацыя індустрыяльнага парку — машынабудаванне, металаапрацоўка, паслугі лагістыкі, хімічная прамысловасць. Для будаўніцтва падабраныя тры зямельных ўчастка ў прамыслова-складской зоне па вуліцы Казубоўскага агульнай плошчай 50 га. Два з іх уключаны ў свабодную эканамічную зону «Брэст».

У адпаведнасці з праектнай дакументацыяй індустрыяльны парк будзе складацца з чатырох вытворчых карпусоў плошчай каля 6 тыс. кв.м. кожны і інжынернай інфраструктурай. Стартавай пляцоўкай парку стане ўчастак плошчай 11,5 га., які знаходзіцца ў межах СЭЗ «Брэст». Па суседстве размешчаны ААТ «Кузлітмаш», ЗАТ «Пінскдрэў», ЗАТ «Амкадор-Пінск», ААТ «ПІНЕМА», Пінскі завод сродкаў малой механізацыі. Прамысловы патэнцыял прадпрыемстваў можа быць выкарыстаны для прыцягнення рэзідэнтаў індустрыяльнага парку і стварэння з імі вытворчых кааперацыйных ланцужкоў.

Праект будзе рэалізоўвацца ў некалькі этапаў. Пачатак будаўніцтва першай чаргі плануецца ў верасні гэтага года, яе завяршэнне і запуск першых вытворчасцяў — у пачатку 2025-га.

Яшчэ адзін індустрыяльны парк на тэрыторыі Брэсцкай вобласці будзе створаны ў Баранавічах. Індустрыяльныя паркі павінны забяспечыць актыўнае прыцягненне суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў рэалізацыю праектаў імпартазамяшчэння на свабодных плошчах, якія валодаюць усім неабходным для хуткага запуску вытворчага працэсу. На тэрыторыі парку будзе дзейнічаць спецыяльны падаткова-прававы рэжым.

У аснове стварэння такога парка будзе выкарыстаны назапашаны ў рэспубліцы вопыт суб’ектаў інавацыйнай інфраструктуры тэхнапаркаў, свабодных эканамічных зон, кітайска-беларускага індустрыяльнага парка, а таксама лепшы замежны вопыт па арганізацыі індустрыяльных цэнтраў для развіцця розных галін. У выпадку паспяховай рэалізацыі праекта атрыманы вопыт будзе распаўсюджаны на іншыя рэгіёны Беларусі.

Звязда, 23 студзеня 2023
 
Дата публикации:23.01.2023
Тематика:Индустриальный парк в Беларуси, Экономика
Просмотров:594
 
Ключевые слова:
Пінск Индустриальный парк Строительство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме