https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларуска-літоўскі інавацыйны цэнтр плануе ўзяць удзел у праекце ў рамках адной з еўрапейскіх праграм


Беларуска-літоўскі інавацыйны цэнтр працягвае прыём заявак і прапаноў ад беларускіх удзельнікаў для супрацоўніцтва з літоўскімі партнёрамі ў сферы інавацыйнай дзейнасці.
Як паведаміла прэс-служба Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі, цяпер цэнтр разглядае магчымасць падрыхтоўкі беларуска-літоўскага праекта ў рамках адной з еўрапейскіх праграм, а таксама збіраецца правесці вывучэнне інавацыйных сістэм і аналіз заканадаўства ў сферы навукова-тэхнічнай дзейнасці Беларусі і Літвы.

Беларуска-літоўскі інавацыйны цэнтр выступіў арганізатарам і каардынатарам правядзення беларуска-літоўскай сесіі "Міжнароднае партнёрства як інструмент эфектыўнай камерцыялізацыі навуковых прадуктаў" у верасні 2012 года ў рамках XVII міжнароднай канферэнцыі Baltic Dynamics 2012. Канферэнцыя штогод арганізуецца па ініцыятыве балтыйскіх краін, яе асноўная задача — заахвочванне міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне інавацый, падтрымка малога і сярэдняга прадпрымальніцтва і трансфер тэхналогій.

Асноўнымі тэмамі канферэнцыі былі заяўлены грамадская падтрымка прадпрымальніцтва; роля прадпрымальніцтва ў інавацыйнай сістэме; роля няўрадавых арганізацый у тэхналагічным развіцці; інавацыі і перадача ведаў; ад навуковых даследаванняў да рынку — міжнароднае супрацоўніцтва; адкрытыя інавацыі.

Беларуска-літоўскі інавацыйны цэнтр створаны ў снежні 2011 года на аснове дагавора аб супрацоўніцтве паміж Беларускім інавацыйным фондам і Навуковым паркам Каўнаскага тэхналагічнага ўніверсітэта. Для дасягнення мэтаў і задач цэнтра створаны беларускае і літоўскае аддзяленні. Функцыі беларускага аддзялення цэнтра ўскладаюцца на Беларускі інавацыйны фонд, літоўскага — на Навуковы парк Каўнаскага тэхналагічнага ўніверсітэта. Згодна з палажэннем аб цэнтры, у складзе беларускага і літоўскага аддзяленняў могуць функцыянаваць рэгіянальныя аддзяленні зацікаўленых удзельнікаў. З беларускага боку такім прадстаўніком стаў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я.Купалы.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 2 кастрычніка 2012
 
Дата публикации:02.10.2012
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:2003
 
Ключевые слова:
Беларусь-Литва Инновации Неправительственные организации
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме