https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Урад Беларусі мае намер аб`явіць тэндар на пастаўкі абсталявання для малочнатаварных ферм


Аб гэтым паведаміў 18 жніўня журналістам прэм`ер-міністр Міхаіл Мясніковіч у ходзе рабочай паездкі ў Віцебскую вобласць.
Урад Беларусі мае намер аб`явіць тэндар на пастаўкі абсталявання для рэканструюемых малочнатаварных ферм.

Разгледзеўшы пытанні з пастаўкамі абсталявання на рэканструюемыя фермы па краіне ў цэлым, ва ўрадзе вырашылі аб`явіць тэндар сярод яго вытворцаў. "Некаторыя вытворцы не да канца адказна падышлі да вызначэння цэн, - лічыць Міхаіл Мясніковіч. - Мы імкнёмся да таго, каб цэны былі даступныя, каб быў мінімізаваны імпарт".

Кіруючыся патрабаваннямі Прэзідэнта аб неабходнасці ўкаранення сучасных тэхналогій у жывёлагадоўлю, ва ўрадзе перагледзелі падыходы да рэканструкцыі ферм і ў бягучым годзе маюць намер увесці ў строй 800 ферм з даільнымі заламі замест 151 раней запланаванай. "Цэнтралізаванае водазабеспячэнне, выключэнне ручной працы. Ніякіх прымітыўных тэхналогій на фермах быць не павінна", - падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч.

У цэлым па краіне ў 2012 годзе плануецца абнавіць 1,2 тыс. малочнатаварных ферм.

20 жніўня 2012, Талачынскі раён
Дзіяна Курыла - БЕЛТА
 
Дата публикации:20.08.2012
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:2038
 
Ключевые слова:
Віцебск Оборудование Молочно-товарные фермы Агрокомплекс Сельское хозяйство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме