https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Жнівеньская інфляцыя ў Беларусі можа стаць сёлета самай высокай


З 1 па 21 жніўня рост спажывецкіх цэн склаў 2,2%, паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт. Гэта азначае, што жнівеньская інфляцыя можа стаць сёлета самай высокай, таму што па выніках месяца рост цэн не перавышаў 1,9%.
Найбольшы прырост цэн з пачатку месяца адзначаны на гарэлку (10,7%), мяса птушкі (7,5%), пшанічную муку (5,6%), хлеб і хлебабулачныя вырабы (5,2%), жывую рыбу (3,8%), паўвэнджаную каўбасу, малако і малочныя прадукты, маргарын (2,2—2,5%), бескасцёвую ялавічыну, пельмені, мясныя кансервы, салёную і вэнджаную далікатэсную рыбу, масла, курыныя яйкі, пернікі і піва (1,4—2,1%), абутак (2,4%), тэхнічнае абслугоўванне жылых памяшканняў (26,6%), паслугі электразабеспячэння (23,7%), сувязі (16,8%), чыгуначнага транспарту міжнародных зносінаў (11,2%), бытавыя паслугі (3,4%).

"У сувязі з масавым паступленнем у продаж плодаагародніннай прадукцыі ўраджаю гэтага года" цэны на свежыя памідоры знізіліся на 34,5%, моркву — на 26,1%, бульбу — на 18,4%, буракі — на 17,2%, белакачанную капусту — на 14,2%, рэпчатую цыбулю — на 7,1%, бананы — на 16,6%, яблыкі — на 13,9%.

За студзень—ліпень цэны ўзраслі на 12%, з улікам 21 дня жніўня — на 14,5%. За студзень спажывецкія цэны павялічыліся на 1,9%, люты — на 1,5%, сакавік — на 1,5%, красавік — на 1,7%, май — на 1,6%, чэрвень — на 1,8%, ліпень — на 1,3%.

Па выніках года ўрад разлічвае ўтрымаць інфляцыю ў межах 19—22%. У 2011 годзе спажывецкія цэны ўзраслі на 108,7%.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 25 жніўня 2012
 
Дата публикации:25.08.2012
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:2019
 
Ключевые слова:
Инфляция Рост цен
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме