https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Урад Беларусі распрацоўвае дадатковыя меры па падтрымцы і развіцці малога і сярэдняга прадпрымальніцтва


Пра гэта паведамляе прэс-служба Савета міністраў.
Яны будуць скіраваныя на далейшае ўдасканаленне і дэбюракратызацыю адносін у галіне цэнаўтварэння і антыманапольнага рэгулявання, а таксама зямельных, арэндных і маёмасных адносін, гарантаванне магчымасцяў суб`ектам малога прадпрымальніцтва ўдзельнічаць у дзяржаўных закупках тавараў (работ, паслуг), гаворыцца ў прэс-рэлізе.

Так, у галіне антыманапольнага рэгулявання плануецца стварэнне падпарадкаванай Савету міністраў адзінай цэнтралізаванай сістэмы антыманапольнага органа з тэрытарыяльным кіраваннем, якія не залежаць ад мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.

Працягнецца праца па спрашчэнні сістэмы бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці, стымуляванні ўкаранення аб`ектаў прамысловай уласнасці, удасканаленні закладнога заканадаўства. Акрамя гэтага, запланаваны меры па спрашчэнні парадку аказання дзяржаўнай фінансавай падтрымкі малога бізнесу. З`явіцца дадатковая магчымасць накіравання дзяржаўнай фінансавай падтрымкі суб`ектам малога прадпрымальніцтва ў частцы пакрыцця расходаў, звязаных з вытворчасцю і рэалізацыяй тавараў (работ, паслуг), прызначаных для экспарту. Гэта падтрымка будзе аказвацца аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам, гарадскімі, раённымі выканаўчымі камітэтамі і мясцовымі адміністрацыямі. Будуць зроблены і іншыя захады для паляпшэння бізнес-клімату, адзначыла прэс-служба.

Усяго ў сферы малога і сярэдняга бізнесу па выніках 2011 года працуе прыладна 1,5 млн. чалавек, амаль траціна эканамічна актыўнага насельніцтва рэспублікі, паведамляе прэс-служба. Доля занятых у малым і сярэднім прадпрымальніцтве з улікам індывідуальных прадпрымальнікаў і наёмных працоўных узрасла з 28,6% ад агульнай колькасці занятых у эканоміцы ў 2007 годзе да 31,4% у 2011 годзе. Да 2015 года колькасць занятых у сферы малога і сярэдняга бізнесу ў Беларусі, паводле прагнозаў, дасягне не менш як 1 млн. 800 тыс. чалавек.

Таксама, адзначае прэс-служба, працягваецца тэндэнцыя росту ўдзельнай вагі валавага ўнутранага прадукту, вырабленага суб`ектамі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. Па выніках 2011 года ён склаў 22,9%, павялічыўшыся ў параўнанні з 2007 годам у 1,3 разу. На канец 2012 года прагназуецца рост гэтага паказчыку да 23%.

У агульным аб`ёме выручкі ад рэалізацыі тавараў, прадукцыі, работ, паслуг доля суб`ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва склала ў 2011 годзе 39,5%, павялічыўшыся ў параўнанні з 2007 годам у 1,1 разу. На канец года прагназуецца рост гэтага паказчыку да 40%. Працягваецца і тэндэнцыя росту ўдзельнай вагі ў экспарце тавараў і паслуг, вырабленых суб`ектамі малога і сярэдняга бізнесу. Па выніках 2011 года ён склаў 46,1%, павялічыўшыся ў параўнанні з 2007 годам у 1,8 разу.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 2 жніўня 2012
 
Дата публикации:02.08.2012
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1717
 
Ключевые слова:
Предпринимательство в Беларуси Малый и средний бизнес
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме