https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У траўні Антыкрызісны фонд ЕўрАзЭС разгледзіць пытанне аб выдзяленні Беларусі новых траншаў крэдыту


Пра гэта паведаміў журналістам першы намеснік міністра фінансаў Беларусі Уладзімір Амарын 19 красавіка ў Мінску.
Пытанне аб выдзяленні Беларусі новых траншаў крэдыту з Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС будзе разгледжана ў трэцяй дэкадзе траўня ў Астане на пасяджэнні міністраў фінансаў краін СНД і пасяджэнні савета фонду.

"Думаю, пытанне будзе вырашана станоўча", — адзначыў ён. Першы намеснік міністра фінансаў паведаміў, што ўмовы выдзялення чарговых траншаў "вызначаны праграмай антыкрызісных мер улад Беларусі, і яны выкананы". Прычыны з затрымкай выдзялення новых траншаў крэдыту Амарын назваў "арганізацыйнымі". "Адбыліся змяненні ў кіраўніцтве фонду, памяняўся міністр фінансаў Расіі", — растлумачыў ён.

Амарын таксама адзначыў, што абавязацельствы Беларусі па прыватызацыі дзяржуласнасці на 2,5 млрд. долараў "не зведалі змяненняў". Паводле яго слоў, фонд не патрабуе прадастаўлення Беларуссю адпаведнага спіса прадпрыемстваў.

Нагадаем, савет фонду 4 чэрвеня 2011 года ўхваліў выдзяленне Беларусі фінансавага крэдыту на 3 млрд. долараў на падтрымку стабілізацыйнай праграмы ўрада краіны. У 2011 годзе ЕАБР ажыццявіў перавод двух траншаў крэдыту — на 800 і 440 млн. долараў. У адпаведнасці з зацверджаным раней планам трэці транш у памеры 440 млн. долараў павінен быў быць выдзелены Беларусі не пазней за 28 лютага 2012 года. У студзені эксперты ЕАБР пачалі перамовы з уладамі Беларусі па ўдакладненні стабілізацыйнай праграмы ў межах фінансавай падтрымкі фонду. Мінск планаваў завяршыць перамовы па трэцім траншы крэдыту Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС да 22 лютага.

Сяргей Каралевіч, БелаПАН
Мінск, 19 красавіка 2012
 
Дата публикации:19.04.2012
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:2368
 
Ключевые слова:
Финансы Кредиты Антикризисный фонд Единое экономическое пространство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме