https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Расія і Еўропа могуць ажыццявіць сумесны амбіцыйны праект па пабудове адзінага рынку ад Атлантыкі да Ціхага акіяна


Аб гэтым заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 9 ліпеня на нарадзе паслоў і пастаянных прадстаўнікоў, якая праходзіць у расійскім Міністэрстве замежных спраў.
"Узровень супрацоўніцтва з ЕС не адпавядае палітычнаму і эканамічнаму патэнцыялу бакоў, — цытуе Пуціна ИТАР-ТАСС. — Мы з Еўропай змаглі б паставіць амбіцыйную мэту — пабудова адзінага рынку ад Атлантыкі да Ціхага акіяна аб`ёмам у трыльёны еўра".

Выступаючы перад пасламі, Пуцін таксама адзначыў, што пакуль не бачыць надзейных варыянтаў пераадолення эканамічнага крызісу ў Еўропе. "Трэба прызнаць, што пакуль не праглядаецца надзейнасць варыянтаў пераадолення сусветнага эканамічнага крызісу, больш за тое, перспектывы становяцца ўсё больш і больш трывожнымі, даўгавыя нелады еўразоны і яе спаўзанне ў рэцэсію — толькі верхавіна айсберга з нявырашаных структурных праблем", — цытуе расійскага прэзідэнта РІА Новости.

Пуцін падкрэсліў, што "дэфіцыт новых мадэлей развіцця на фоне эрозіі лідарства традыцыйных эканамічных лакаматываў, такіх як ЗША, ЕС і Японіі, вядзе да тармажэння глабальнай дынамікі развіцця".

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 9 ліпеня 2012
 
Дата публикации:09.07.2012
Тематика:Новости, Экономика
Просмотров:1850
 
Ключевые слова:
Союзное государство Евросоюз Новые модели развития Мировой финансовый кризис
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме