https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэм`ер-міністр Беларусі прапанаваў Сусветнаму банку абмеркаваць новую стратэгію супрацоўніцтва


Пра гэта паведамляе прэс-служба ўрада.
Прэм`ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч у Мінску 11 ліпеня на сустрэчы з дырэктарам аддзела Беларусі, Малдовы і Украіны Сусветнага банка Чымяа Фанам прапанаваў абмеркаваць новую стратэгію супрацоўніцтва,

Як растлумачыў Мясніковіч, пытанне аб новай стратэгіі СБ і Беларусі стала актуальным, паколькі папярэдняя была завершана ў 2011 годзе. Кіраўнік урада прапанаваў абмеркаваць механізмы, падыходы і асноўныя пытанні новай стратэгіі. Пры гэтым ён падкрэсліў, што падчас працы над новай стратэгіяй павінны ўлічвацца рэаліі беларускай эканомікі.

У сувязі з гэтым Мясніковіч адзначыў, што за першае паўгоддзе тэмп росту прамысловай вытворчасці склаў 108,5%, тэмп росту сельскай гаспадаркі дасягнуў 105,1%, экспарту — 134,3%. Палепшыліся і якасныя паказчыкі: удзельная вага інавацыйнай прадукцыі дасягнула 17,4%, рэальныя даходы — 103,3% пры зніжэнні падатковай нагрузкі.

Кіраўнік урада назваў не зусім аб`ектыўнымі сумненні некаторых экспертаў наконт развіцця эканомікі Беларусі. Мясніковіч таксама адзначыў, што яго здзівілі некаторыя заявы наконт узроўню беспрацоўя ў Беларусі.

"У нас практычна па ўсіх спецыяльнасцях сёння дэфіцыт працоўных рэсурсаў, і мы робім захады, каб новыя працоўныя месцы яшчэ ствараць, прычым з высокай выпрацоўкай, высокім узроўнем дададзенай вартасці", — падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч.

Прэм`ер-міністр нагадаў, што з моманту ўваходжання Беларусі ў групу Сусветнага банка прайшло 20 гадоў. За гэты перыяд СБ рэалізавана і рэалізуецца ў Беларусі 13 праектаў на 900 млн. долараў у энергетыцы, лясной гаспадарцы, дарожнай інфраструктуры. Мясніковіч падкрэсліў, што Беларусь высока ацэньвае гэтыя праекты, у тым ліку тыя, якія садзейнічаюць рэгіянальнаму развіццю, напрыклад, у камунальнай гаспадарцы. Прэм`ер-міністр таксама адзначыў унёсак у правядзенне структурных рэформаў у Беларусі Міжнароднай фінансавай карпарацыі, якая ўваходзіць у групу Сусветнага банка.

Са свайго боку Чымяа Фан станоўча ацаніў макраэканамічную стабілізацыю ў краіне і адзначыў той факт, што ўрад пачаў рэалізацыю структурных рэформ.

Дырэктар аддзела СБ выказаў гатоўнасць абмяркоўваць працу над новай стратэгіяй Сусветнага банка і Беларусі, удакладніўшы пры гэтым, што рэспубліцы трэба працаваць з асноўнымі акцыянерамі Сусветнага банка. Паводле яго слоў, арганізацыя зацікаўлена ў распрацоўцы стратэгіі і працягне падтрымку структурных рэформ, у тым ліку пенсійнай сістэмы.

Андрэй Кажамякін, БелаПАН
Мінск, 11 ліпеня 2012
 
Дата публикации:11.07.2012
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:2151
 
Ключевые слова:
Финансы Беларусь-Всемирный банк
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме