https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Адзіная еўразійская прастора ствараецца для інтэграцыі з Еўрасаюзам на захадзе і азіяцкімі эканомікамі на ўсходзе


Інтэграцыя — гэта прамая дарога сучаснай цывілізацыі, і іншага шляху ў нас, дый у іншых народаў проста няма", — заявіў Аляксандр Лукашэнка 2 ліпеня ў Мінску на ўрачыстым сходзе з нагоды Дня Незалежнасці.
"Я прадбачу вельмі глыбокі крызіс Еўрасаюза. Але абсалютна ўпэўнены, што ў Еўропе зробяць усё для выратавання ідэі інтэграцыі. І яны ўжо пачалі гэта рабіць. Таму што інтэграцыя — гэта прамая дарога сучаснай цывілізацыі, і іншага шляху ў нас, дый у іншых народаў проста няма", — заявіў Аляксандр Лукашэнка 2 ліпеня ў Мінску на ўрачыстым сходзе з нагоды Дня Незалежнасці.

"Нядаўнія выбары ў Грэцыі паказалі: нягледзячы на ўсе расчараванні і роспач, большасць грэкаў не жадаюць адгароджвацца ад свету і ад Еўропы нацыянальнай агароджай. Яны гатовы ісці на ахвяры, разумеючы, што інтэграцыя ўсё адно акупіць іх", — адзначыў Лукашэнка, словы якога прыводзіць дзяржаўнае інфармагенцтва БелТА.

Ён таксама заявіў, што адзіная еўразійская прастора ствараецца для інтэграцыі з Еўрасаюзам на захадзе і азіяцкімі эканомікамі на ўсходзе.

"Цікава назіраць, як у апазіцыйнай прэсе пастаянна суседнічаюць дзве тэмы: "Лукашэнка здае суверэнітэт Расіі" і "Лукашэнка не жадае нічога аддаваць Расіі ў Беларусі". І пра першае і пра другое часта пішуць адны і тыя ж выданні, а часам і адны і тыя ж аўтары, — сказаў Лукашэнка. — Чарговым разам дыскусія ажывілася ў сувязі з грандыёзным праектам стварэння агульнай еўраазіяцкай прасторы. Зноў загаварылі пра здачу суверэнітэту, страту незалежнасці і іншыя падобныя рэчы. І я думаю, што сёння, напярэдадні Дня Незалежнасці, неабходна ўсё ж расставіць усе кропкі над "і" ў гэтай вельмі важнай для грамадства тэме".

"Многія лічаць, што, ствараючы Еўразійскі саюз, палітыкі нашых краін арыентаваны на мінулае. Маўляў, для Казахстана ідэя еўразійства — гэта нешта накшталт рэінкарнацыі стэпавай імперыі Чынгісхана, для Масквы — адраджэнне імперыі рускіх цароў, а для Беларусі — вяртанне ў абноўлены СССР. У гэтым жа шэрагу стаяць разважанні пра тое, што новае еўразійскае аб`яднанне нібы імкнецца стаць нейкім агрэсіўным цэнтрам сілы, будзе камусьці процівагай, заслонам ці яшчэ чым-небудзь у такім жа родзе. На самой справе ўсе прыхільнікі гэтага аб`яднання натхняюцца зусім іншымі ідэямі", — заявіў беларускі кіраўнік.

Ён адзначыў, што на Захадзе і Усходзе фарміруюцца два магутныя эканамічныя полюсы — Еўрасаюз і Усходнеазіяцкі рэгіён, які ўключае Кітай і Японію. "Як быццам бы сама геаграфія дыктуе нам, каб паміж полюсамі з`явіліся сувязныя звёны, а найлепш — звяно. І таму адзіная еўразійская прастора — гэта магутны, глабальны, але толькі першы крок. Яна фарміруецца намі не для стварэння закрытага рынку, не для супрацьстаяння з кімсьці, не для ізаляцыі, а для далейшай інтэграцыі з Еўрасаюзам на захадзе і дынамічнымі азіяцкімі эканомікамі на ўсходзе. <…> Еўразійскі праект натхняецца не мінулым, а будучыняй. Ён ствараецца не як новае выданне старых імперый, а як інтэграцыйнае аб`яднанне XXI стагоддзя. Гэта значыць, што ў ім не будзе звыклых нам па падручніках гісторыі метраполіі і калоній, у ім будзе роўнасць правоў і магчымасцяў. І калі хто-небудзь паспрабуе надаць яму іншы характар, то Беларусь заўсёды з гэтым не пагодзіцца", — сказаў Лукашэнка.

БелаПАН

Мінск, 3 ліпеня 2012
 
Дата публикации:03.07.2012
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:2281
 
Ключевые слова:
Интеграция День Независимости Беларусь-Евросоюз Евразийский союз Греция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме