https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Нацыянальныя павільёны Беларусі адкрыюцца на 7 новых анлайн-пляцоўках


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе індустрыяльнага парка "Вялікі камень".
У пасольстве Беларусі ў КНР адбылася цырымонія ўручэння ўзгадненняў па адкрыцці электронных нацыянальных павільёнаў беларускіх тавараў на сямі новых электронных пляцоўках. У мерапрыемстве прыняло ўдзел кіраўніцтва пасольства Беларусі і СЗАТ "Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка". У час перагавораў адзначана, што Нацыянальны павільён Беларусі, запушчаны на кітайскіх анлайн-пляцоўках у 2022 годзе, дасягнуў выдатных рэзультатаў. Бакі абмеркавалі вынікі работы і далейшае супрацоўніцтва ў рамках праекта.

Нацыянальны павільён Беларусі - праект у галіне электроннай камерцыі, прызначаны папулярызаваць беларускую прадукцыю сярод кітайскіх спажыўцоў. Акрамя гэтага, павільён на платформе Douyin у простай форме знаёміць карыстальнікаў з культурай Беларусі, яе адметнасцямі, гісторыяй і выдатнымі людзьмі.

4 студзеня 2023, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:04.01.2023
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:770
 
Ключевые слова:
Электронная коммерция Великий камень Китай
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме