https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Такога зніжэння яшчэ не было


Курс долара на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы на гэтым тыдні знізіўся да мінімуму, якога не было з самага пачатку працы адзінай сесіі.

Цяпер "амерыканец" каштуе 8060, страціўшы 110 рублёў (мінус 1,3%). Еўра таксама значна "пахудзеў" — на 190 рублёў да 10540 (мінус 1,8%). "Расіянін" па выніках тыдня страціў толькі адзін рубель да 274,5 (мінус 0,4%). Яшчэ адна навіна беларускай фінансавай прасторы — заява Нацбанка аб тым, што ў бліжэйшы час будзе разгледжана пытанне наконт чарговага зніжэння стаўкі рэфінансавання на 1-2 працэнты.

У свеце таксама мала чаго незвычайнага. Калі не ўлічваць тое, што славутага кіраўніка "МММ" Сяргея Маўродзі, які летась запусціў новую піраміду, арыштавалі на 5 сутак за нявыплату штрафу ў 1000 расійскіх рублёў (прыкладна 34 долары). Дзіўна, што ў фінансавага ілюзіяніста не знайшлося такой маленькай сумы грошай... Таксама цікава тое, што Вялікабрытанія збіраецца выпусціць 100-гадовыя ці нават бестэрміновыя аблігацыі. Такую інфармацыю распаўсюдзіла інфармацыйнае агенцтва Blооmbеrg. Апошні раз нешта падобнае Брытанія рабіла падчас крызісу пасля Першай сусветнай вайны. Аналітыкі, якія падтрымліваюць такі крок, сцвярджаюць, што гэта дапаможа прыцягнуць сродкі па мінімальных стаўках. Аднак інвестары пакуль па-рознаму ставяцца да такой магчымасці. Але не толькі Еўропа шукае спосабы, як сябе нейкім чынам застрахаваць. Злучаныя Штаты, па звестках Thе Wаll Strееt Jоurnаl, таксама баючыся за сваю будучыню, вырашылі правесці стрэс-тэст сярод сваіх найбуйнейшых банкаў. Па выніках — банкаўская сістэма ЗША знаходзіцца ў лепшым стане, чым еўрапейская. Сумнеўнае параўнанне... Цяжка зараз усім. Таму яшчэ невядома, ці так усё там добра.

Уладзіслаў Кулецкі
Звязда, 17 сакавіка 2012

 
Дата публикации:17.03.2012
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:2753
 
Ключевые слова:
Мировой финансовый кризис Курс валют Белорусский рубль
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме