https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Беларусбанк" стаў банкам — партнёрам Міжбанкаўскага аб`яднання ШАС


АСБ "Беларусбанк" стаў банкам — партнёрам Міжбанкаўскага аб`яднання Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (МБА ШАС).
Як паведамляе прэс-служба "Беларусбанка", у Пекіне 5 чэрвеня пад старшынствам Дзяржаўнага банка развіцця Кітая адбылося восьмае пасяджэнне Міжбанкаўскага аб`яднання Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Адным з ключавых пытанняў парадку дня пасяджэння стала прыняцце рашэння аб далучэнні "Беларусбанка" да МБА.

У склад МБА ШАС уваходзяць вядучыя фінансавыя інстытуты, рэкамендаваныя ўрадамі кожнай з краін — удзельніц Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва: Банк развіцця Казахстана, Дзяржаўны банк развіцця Кітая, Знешэканамбанк Расіі, Нацыянальны банк Таджыкістана, Нацыянальны банк знешнеэканамічнай дзейнасці Узбекістана і Разлікова-ашчадная кампанія Кыргызстана.

Аднагалосным рашэннем банкаў — членаў аб`яднання "Беларусбанку" быў прысвоены статус "банка-партнёра".

Такім чынам, "Беларусбанк" стаў першым банкам-партнёрам, які атрымаў гэты статус з моманту заснавання аб`яднання ў 2005 годзе.

У паведамленні беларускага банка прыводзіцца меркаванне кіраўнікоў фінансавых інстытутаў аб`яднання аб тым, што "гэта падзея носіць гістарычны характар і сімвалізуе новы этап у развіцці МБА, які скіраваны на развіццё фінансавага партнёрства з усімі рэгіёнамі, зацікаўленымі ў нарошчванні супрацоўніцтва з краінамі — членамі ШАС".

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 9 чэрвеня 2012
 
Дата публикации:08.06.2012
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1889
 
Ключевые слова:
Экономика Финансы Банки Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме