https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аб`ём транспарціроўкі газу "Газпромам" у рэжыме транзіту па тэрыторыі Беларусі ў 2013 годзе можа скласці да 60 млрд. кубаметраў


Пра гэта гаворыцца ў матэрыялах да гадавога сходу акцыянераў ААТ "Газпром".
Такім чынам, запланаваны аб`ём транспарціроўкі газу праз Беларусь на наступны год на 25% большы, чым аб`ём меркаванага транзіту ў 2012 годзе.

Гендырэктар "Белтрансгазу" Уладзімір Маёраў у сакавіку 2012 года ў інтэрв`ю карпаратыўнаму часопісу "Газпром" паведаміў, што транзіт газу праз тэрыторыю Беларусі ў 2012 годзе мяркуецца на узроўні 48 млрд. кубаметраў (на 4 млрд. кубаметраў больш, чым у 2011 годзе).

"У прынцыпе транзітныя магутнасці газаправода Ямал — Еўропа складаюць 33 млрд. кубаметраў, а газатранспартнай сістэмы ААТ "Белтрансгаз" — каля 30 млрд. кубаметраў. Аднак сістэма "Белтрансгазу" выкарыстоўваецца толькі на 50%, што абумоўлена нізкім запытам на газ у краінах — спажыўцах расійскага прыроднага газу. На ўнутраны рынак у 2012 годзе мы плануем паставіць 21,5 млрд. кубаметраў газу. Беларуская эканоміка паступова аднаўляецца, і ёй трэба больш газу. Акрамя таго, росту паставак газу будзе садзейнічаць і значнае зніжэнне яго закупачнай цаны (з 306 да 166 долараў за 1 тыс. кубаметраў)", — адзначаў Маёраў.

Цяпер на разгляд гадавога сходу акцыянераў "Газпрома" сярод іншага вынесены дагавор, згодна з якім "Белтрансгаз" у 2013 годзе аказвае паслугі па транспарціроўцы газу ў рэжыме транзіту па тэрыторыі Беларусі ў аб`ёме не больш як 60 млрд. кубаметраў, а "Газпром" аплачвае паслугі па транспарціроўцы газу па магістральных газаправодах на агульную гранічную суму 570 млн. долараў ЗША.

Акрамя гэтага, на разгляд выносіцца дагавор, у адпаведнасці з якім "Газпром" прадае, а "Белтрансгаз" купляе ў 2013 годзе газ у аб`ёме не больш як 23 млрд. кубаметраў на агульную гранічную суму 4,1 млрд. долараў ЗША.

У канцы лістапада 2011 года "Газпром" купіў 50% акцый "Белтрансгазу" за 2,5 млрд. долараў, давёўшы сваю долю ў прадпрыемстве да 100%. Узамен Беларусь атрымала на гэты год скідку на газ і падпісала кантракт на пастаўкі газу ў 2012—2014 гадах. Сярэднегадавая цана ў 2012 годзе складзе 165,6 долара за тысячу кубаметраў. Пры гэтым "Газпром" прыняў рашэнне перайменаваць кампанію "Белтрансгаз" у "Газпром трансгаз Беларусь".

У межах міжурадавага пагаднення аб умовах куплі-продажу акцый і далейшай дзейнасці ААТ "Белтрансгаз" "Газпром" абавязаўся максімальна загрузіць газаправоды, размешчаныя на тэрыторыі Беларусі.

Па магістральных трубаправодах, якія праходзяць па тэрыторыі Беларусі, ажыццяўляюцца транзітныя пастаўкі расійскага прыроднага газу ў Калінінградскую вобласць Расіі, Літву, Украіну, Польшчу.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 9 чэрвеня 2012
 
Дата публикации:09.06.2012
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:2037
 
Ключевые слова:
Газпром Транзит "Белтрансгаз"
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме