https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


М.Мясніковіч і Г.Бердымухамедаў абмеркавалі супрацоўніцтва ў прамысловасці і будаўніцтве


Прэм`ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч сустрэўся сёння з прэзідэнтам Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедавым.
На сустрэчы былі абмеркаваны пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, у тым ліку ў прамысловасці і будаўнічай сферы.

Асаблівую ўвагу бакі ўдзялілі праекту па будаўніцтву ў Туркменістане Гарлыкскага горнаабагачальнага камбіната.

Як паведаміў журналістам Міхаіл Мясніковіч, Гурбангулы Бердымухамедаў быў праінфармаваны аб ходзе і перспектывах рэалізацыі праекта. "Я праінфармаваў, як рэалізуюцца дамоўленасці, якія былі дасягнуты ў час сустрэчы двух прэзідэнтаў, - сказаў ён. - Тыя даручэнні, якія былі дадзены, выконваюцца. Мы будзем павялічваць колькасць спецыяльных мантажных работ, спецыялістаў, каб ісці строга ў графіку і ўвесці аб`ект у планавыя тэрміны.

Дасягнута дамоўленасць аб тым, што беларускія архітэктары сумесна з туркменскімі калегамі абмяркуюць шэраг пытанняў па супрацоўніцтву ў будаўнічай галіне. "Размова ідзе аб новым будаўніцтве як у сталіцы, так і ў іншых гарадах Туркменістана, каб гэта была разнастайная, прыгожая і разам з тым з нацыянальным каларытам архітэктура, зручнае і камфортнае жыллё", - удакладніў Міхаіл Мясніковіч.

На сустрэчы былі разгледжаны пытанні прамысловай інтэграцыі дзвюх краін, у тым ліку па пастаўках беларускай сельгастэхнікі і транспартных сродкаў у Туркменістан.

"У нас вельмі вялікая праграма сумесных работ, і мы дамовіліся, што асноўныя пытанні, якія маюць узаемны інтарэс, будуць выкладзены ў адпаведным плане мерапрыемстваў і зацверджаны прэзідэнтам Туркменістана", - рэзюмаваў Міхаіл Мясніковіч.

29 мая 2012, Ашхабад
Вольга Бяляўская - БЕЛТА
 
Дата публикации:29.05.2012
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:2486
 
Ключевые слова:
Беларусь-Туркменистан Строительство Товары из Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме