https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь не выконвае ўмоваў крэдыту ЭўрАзЭС


Аб гэтым заявіў міністар фінансаў Расеі Антон Сілуанаў, выступаючы ў нью-ёркскім Савеце па міжнародных адносінах.
У Беларусі не выконваецца шэраг умоў, прадугледжаных праграмай прадастаўленьня крэдыту з боку Антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭС.

«Апошні раз, калі мы зьбіраліся ў рамках Антыкрызіснага фонду і глядзелі праграму выкананьня Беларусьсю пераліку мер, якія зьяўляюцца падставай для вылучэньня чарговага траншу, у мяне зьвілася некалькі пытаньняў, і я прапанаваў ўдакладніць саму праграму. Акрамя таго, нават па дзеючых парамэтрах гэтай праграмы ня ўсе паказчыкі выконваюцца Беларусьсю. У першую чаргу, гаворка ідзе аб аб’ёме крэдыту з боку Цэнтральнага банку эканоміцы », - сказаў Сілуанаў.

Па словах кіраўніка расейскага Мінфіна, у Беларусі зараз няма праблемы з разьлікамі па валютных абавязацельствах. «Яны атрымалі дастаткова валюты за прыватызацыю часткі сваіх аб’ектаў. Таму праблема дастатковасьці золатавалютных рэзэрваў у Беларусі цяпер не стаіць», — адзначыў Сілуанаў.

Ён таксама дадаў, што Беларусь не зьвярталася да Расеі з просьбай паскорыць прыняцьце рашэньня аб выдзяленьні чарговага траншу аб’ёмам 440 мільёнаў даляраў. «Гэтае пытаньне будзе разглядацца ў звычайным парадку», — сказаў міністар.

Летась у чэрвені Савет Антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭС ухваліў выдзяленьне Беларусі фінансавага крэдыту 3 млрд. даляраў. Летась Эўразійскі банк разьвіцьця, які кіруе сродкамі фонду, перавёў два траншаў крэдыту — на 800 і 440 млн даляраў.

Антыкрызісны фонд ЭўрАзЭС у памеры 8,513 мільярдаў даляраў быў заснаваны 9 чэрвеня 2009 урадамі Армэніі, Беларусі, Казахстану, Кіргізстану, Расеі і Таджыкістану.

Радыё Свабода
24 красавіка 2012
 
Дата публикации:24.04.2012
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:2425
 
Ключевые слова:
Антикризисный фонд ЕврАзЭС Приватизация Финансы Золотовалютные резервы Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме