https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Хвароба Чавэса выклікала аптымізм на біржы


Парлямэнт Вэнэсуэлы галасуе 30 красавіка аб тым ці ўдзяліць прэзыдэнту гэтай краіны Уга Чавэсу дазвол на доўгатэрміновы ад`езд з краіны дзеля чарговага сэансу радыятэрапіі.
Папярэднія пяць разоў, што Чавэс езьдзіў на Кубу лячыцца ад раку, парлямэнт даваў на гэта дазвол адзінагалосна.

Паводле агенцтва Bloomberg, паведамленьні аб працяглай хваробе Чавэса спрычыніла моцны рост вэнэсуэльскіх даўгавых абавязацельстваў. Як падае агенцтва, магчымая няздольнасьць Чавэса балятавацца на наступны прэзыдэнцкі тэрмін па стане здароўя выклікае аптымізм біржы адносна зьмены дзейнай эканамічнай палітыкі ў краіне, вынікам якой на працягу апошніх год была хранічная інфляцыя і масавы сыход замежных інвэстараў.

Чакаецца, што сёньня Уга Чавэс зьявіцца ў эфіры нацыянальнага тэлебачаньня, каб зьняпраўдзіць чуткі аб уплыве хваробы на яго працаздольнасьць.

Радыё Свабода, 30 красавіка2012
 
Дата публикации:30.04.2012
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:2008
 
Ключевые слова:
Венесуэла Биржевые торги Уго Чавес
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме