https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Міжнародны валютны фонд прагназуе рост ВУП Беларусі ў межах 3% у 2012 годзе ў параўнанні з ростам на 5,3% у 2011 годзе


Пра гэта гаворыцца ў абноўленым дакладзе фонду "Перспектывы развіцця сусветнай эканомікі" (World Economic Outlook).
Паводле прагнозу экспертаў МВФ, у 2013 годзе ВУП Беларусі вырасце на 3,3%, а ў 2017 годзе — на 5,0%.

Між тым, паводле афіцыйнага прагнозу ўлад Беларусі, ужо ў 2012 годзе ВУП павінен павялічыцца на 5,0-5,5%.

МВФ таксама чакае, што сёлета рост цэн у Беларусі запаволіцца да 38,4% пасля гіперінфляцыі на ўзроўні 108,7% у 2011 годзе. У 2013 годзе інфляцыя экспертамі фонду прагназуецца на ўзроўні 27,5%.

Паводле афіцыйнага прагнозу беларускага ўрада, рост цэн у 2012 годзе не перавысіць 19-22%.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 18 красавіка 2012
 
Дата публикации:18.04.2012
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:2021
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Инфляция Рост цен
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме