https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Тэндэнцыя росту экспартных перавозак грузаў у Латвію ў 2012 годзе захаваецца, прагназуе БЧ


Беларуская чыгунка прагназуе захаванне ў 2012 годзе тэндэнцыі росту экспартных перавозак грузаў у Латвію.
Як зазначае прэс-служба БЧ, "Латвія з`яўляецца адным з найважнейшых партнёраў Беларусі па забеспячэнні экспарту беларускай прадукцыі": у студзені—сакавіку гэтага года па Беларускай чыгунцы на экспарт у Латвію было перавезена 3,2 млн. т грузаў, што перавысіла ўзровень I квартала 2011 года на 73%.

Экспартныя перавозкі па Беларускай чыгунцы грузаў у Латвію ажыццяўляюцца ў поўным аб`ёме згодна з заключанымі кантрактамі.

Прэс-служба зазначыла, што "на сёння ліквідаваныя цяжкасці з прыёмам Латвійскай чыгункай грузавых цягнікоў з Беларусі, якія ўзніклі ў выніку сходу 8 студзеня гэтага года вагонаў у Латвіі на ўчастку Індра — Даўгаўпілс, а таксама пасля ўвядзення ў студзені—сакавіку латвійскім бокам шэрагу канвенцыйных забаронаў на пагрузку нафтапрадуктаў у парты Мангалі і Вентспілс, звязаных з нездавальняючай выгрузкай вагонаў у партах".

"У выніку прынятых латвійскім бокам мер сітуацыя нармалізаваная", — падкрэслілі ў БЧ.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 9 красавіка 2012
 
Дата публикации:09.04.2012
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:2015
 
Ключевые слова:
Беларусь-Латвия Транзит Белорусская железная дорога
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме