https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь - Eўрасаюз


"На жаль, асобныя еўрапейскія структуры не заўсёды аб`ектыўна ацэньваюць тое, што адбываецца ў Беларусі", — заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімір Андрэйчанка, адкрываючы 2 красавіка веснавую сесію парламента.
"Апошнія рашэнні Савета ЕС і Еўрапарламента наглядна сведчаць, хто з`яўляецца ініцыятарам абвастрэння адносінаў. Пашырэнне санкцый, уключаючы прымяненне мер эканамічнага абмежавання, супярэчыць логіцы партнёрскіх адносінаў і будзе мець негатыўны эфект як для суб`ектаў гаспадарання нашай дзяржавы, гэтак і для самога Еўрасаюза", — заявіў Андрэйчанка.

Такія крокі, паводле яго слоў, "супярэчаць базавым інтарэсам грамадзян Беларусі і краін Еўрапейскага саюза, з`яўляюцца недапушчальнымі з пункту гледжання асноватворных прынцыпаў міжнародных адносінаў і адсоўваюць магчымасці нармалізацыі дыялогу Беларусь — ЕС".

Спікер Палаты прадстаўнікоў сцвярджае: "Наша разуменне падзяляюць нямала палітыкаў і прадстаўнікоў дзелавых колаў еўрапейскіх дзяржаў".

Пры гэтым Андрэйчанка падкрэсліў, што беларускі парламент гатовы "да канструктыўнага дыялогу з міжнароднымі парламенцкімі арганізацыямі і парламентамі замежных дзяржаў, але выключна на аснове ўзаемнай павагі і раўнапраўя".

Сяргей Каралевіч, БелаПАН
Мінск, 2 красавіка 2012
 
Дата публикации:02.04.2012
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:2540
 
Ключевые слова:
Беларусь-Евросоюз Санкции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме