https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Падліковая палата адзначыла нізкія паказчыкі бюджэту Саюзнай дзяржавы па ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве і сацпалітыцы


Калегія Падліковай палаты Расійскай Федэрацыі адзначыла нізкія паказчыкі выканання бюджэту Саюзнай дзяржавы ў першым паўгоддзі гэтага года ў сферы ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва, праваахоўнай дзейнасці і забеспячэнні бяспекі Саюзнай дзяржавы, культуры, мастацтва, кінематаграфіі і сацыяльнай палітыкі, паведамляе РІА Новости са спасылкай на паведамленне Падліковай палаты.
"У цэлым назіраецца станоўчая дынаміка. Асноўнымі вынікамі з`яўляюцца: павелічэнне паказчыка касавага выканання з 2007 па 2011 гады на 50%, якое склала 71,5% ад удакладненага бюджэтнага роспісу, і зніжэнне рэштак сродкаў бюджэту на гэты перыяд у 2,5 разу. Разам з тым працэнт касавага выканання ад гадавых бюджэтных прызначэнняў у першым паўгоддзі застаецца нізкім — крыху больш за 30%", — гаворыцца ў паведамленні.

Як і ў першым квартале 2011 года, перавышэнне фактычных даходаў над касавымі расходамі склала каля 700 млн. расійскіх рублёў. На 1 ліпеня 2011 года рэшткі сродкаў бюджэту Саюзнай дзяржавы складалі 947,367 млн. рублёў, з якіх 68,9% (652,509 млн.) складаюць мэтавыя рэшткі сродкаў бюджэту на рахунках бюджэтаатрымальнікаў.

"Аналіз касавага выканання бюджэту за студзень—чэрвень 2011 года паказаў: ні па адным раздзеле функцыянальнай класіфікацыі бюджэту Саюзнай дзяржавы расходы не былі выкананыя ў поўным аб`ёме", — гаворыцца ў паведамленні.

Па васьмі галоўных распарадчыках касавае выкананне склала менш як 50%. Мэтавыя рэшткі сродкаў па гэтых галоўных распарадчыках склалі 113 мільёнаў рублёў.

Па пяці галоўных распарадчыках сродкаў — Мінабароны Расіі, ФСБ Расіі, Мінкультуры Расіі, Міністэрства аховы здароўя і сацыяльнага развіцця Расіі, Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы — засталіся незапатрабаванымі бюджэтныя асігнаванні на 91,5 млн. рублёў.

Таксама існуе вялікая верагоднасць, што застануцца незапатрабаванымі зарэзерваваныя ў бюджэце 181,5 млн. рублёў на фінансаванне новай праграмы па распрацоўцы сучаснай і перспектыўнай тэхналогіі стварэння ў краінах — удзельніцах Саюзнай дзяржавы цеплавізійнай тэхнікі спецыяльнага і двайнога прызначэння на базе фотапрыёмных прыстасаванняў інфрачырвонага дыяпазону трэцяга пакалення.

Дзяржзаказчыкі — Мінпрамгандаль Расіі і Дзяржваенпрам Беларусі — не забяспечылі якасную падрыхтоўку і ўзгадненне праекта праграмы, лічаць у ПП.

Калегія прыняла рашэнне накіраваць аператыўную справаздачу аб выкананні бюджэту Саюзнай дзяржавы за студзень—чэрвень 2011 года старшыні Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі Барысу Грызлову.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 27 верасня 2011
 
Дата публикации:27.09.2011
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:2164
 
Ключевые слова:
Союзное государство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме