https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь не дазволіць схаваць пад стол тэму санкцый і іх уплыву на харчовую бяспеку


Гэта адзначыў прадстаўнік Беларусі Кірыл Пятроўскі, выступаючы 5 снежня на 171-й сесіі Савета Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН (ФАО) у Рыме па пытанні ўплыву санкцый на харчовую бяспеку, паведамілі ў прэс-службе МЗС.
"У рускай мове ёсць выраз - "размова сляпога з глухім". Вось такі дыялог наконт санкцый у нас складваецца ўжо амаль год, - падкрэсліў Кірыл Пятроўскі. - Спачатку ЗША і ЕС пераконвалі савет у тым, што санкцый адносна ўгнаенняў не існуе. Потым канцэпцыя змянілася: давялося пагадзіцца, што яны ёсць, але аказалася, што ў іх увядзенні вінавата Расія".

"Калі Беларусь расказала, што санкцыі адносна нашых угнаенняў і іх вытворцаў былі ўведзены задоўга да лютага 2022 года, рыторыка зноў змянілася - "санкцый адносна расійскіх угнаенняў няма". А адносна беларускіх?", - задаў рытарычнае пытанне дыпламат.

Ён таксама прадоўжыў: "У ходзе 50-й сесіі Камітэта па сусветнай харчовай бяспецы, якая адбылася ў кастрычніку ў Рыме, мы не дамовіліся таму, што Беларусь, Расія і Венесуэла не дазволілі схаваць пад стол тэму санкцый і іх уплыву на харчовую бяспеку. І сёння прадаўжаць падманваць увесь свет мы нікому не дазволім. Санкцыі адносна ўгнаенняў існуюць, яны ўплываюць на харчовую бяспеку, і ФАО павінна ацаніць гэты ўплыў".

Прадстаўнік Беларусі звярнуў увагу: "Ёсць комплекс фактараў, якія ўплываюць на ўзровень сусветнай харчовай бяспекі. І прызнаць іх трэба ўсе, каб на справе знайсці выйсце".

6 снежня 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:06.12.2022
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:963
 
Ключевые слова:
Санкции Продовольственная безопасность Удобрения
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме