https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


«Сёння не грошы галоўнае». Лукашэнка расказаў аб асноўнай тэме ў перагаворах з Пуціным


На перагаворах прэзідэнтаў Беларусі і Расіі абмяркоўваецца ў асноўным тэматыка імпартазамяшчальных праектаў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з кіраўніком Удмурцкай Рэспублікі Аляксандрам Брачалавым.
Паводле яго слоў, дзве краіны здольныя на многае, калі яны аб’яднаюць намаганні. «У прынцыпе, мы многае можам. Магчыма, не так хутка (хоць час ад нас патрабуе павелічэння хуткасці). Спашлюся на перагаворы з Прэзідэнтам Расіі. Галоўнае, аб чым мы гаворым, што мы ўсё можам, але нам трэба крыху часу. Нават сёння не грошы галоўнае. Сёння ў Расіі валюты — дзяваць няма куды. Імпарт скараціўся. А вось часу ў нас зусім мала», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Для рэалізацыі дзвюма краінамі выдзелены сумесныя праекты па імпартазамяшчэнні, якіх будзе больш за дзясятак на тэрыторыі Беларусі.

Звязда, 21 лістапада 2022
 
Дата публикации:21.11.2022
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:953
 
Ключевые слова:
Импортозамещение Удмуртия Товарооборот
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме